*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)