Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachtúryć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набахтэ́рыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъ́хтвам ’біць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑; адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).
Набгом ’прагна, нагнуўшы посуд (піць)’ (Касп.) і нагбом ’нагінаючы пасудзіну’ (Нас., Бяльк., БРС), піць набгом ’піць з вялікай пасудзіны, нагнуўшы яе’ (барыс., бялын., Янк. Мат., калінк., З нар. сл.), ’хутка, адразу’ (Сцяшк.), ’піць не шклянкаю, а з бутэлькі, збана ці іншай пасудзіны, нахіліўшы яе’ (Янк. 1), ’(піць) нагінаючы пасудзіну або прыгнуўшыся да вады (возера, ручая)’ (Гарэц.). Гл. нагбом ’тс’ (да нагіба́ць), згодна з Карскім (2–3, 75). Выпадкова супала з укр. на́бгом ’бітком’ (ад бга́ти ’піхаць’); сюды ж, відаць, і набгомка ’невялікая міска’ (Жд. 2) (бо ядуць з яе нахіліўшы?).
Набда́ ’прыбытак, зыск’ (Ласт.), параўн. ст.-бел.: Да не даси набды от блудніцы, што цытуе Ластоўскі з Супрасльскага летапісу. Да наўда (гл.); не выключана народна-этымалагічная сувязь з дбаць (з метатэзай) або з надоба (гл.).
Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ. rietas ’бядро’.
Набеёдаваць ’наваліць звыш меры’ (Нас.). Гл. бяёдаваць, баёдаваць.
*На́беражны, на́бэрэжны ’перапалены (аб гаршках)’ (Вярэн.). Магчыма, да бераг ’край’, г. зн. ’з надтрэснутымі краямі’ або ’той, які стаяў з краю (пры абпальванні)’.
На́беражня ’папярочнае ўмацаванне паміж капылоў у санях’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, да бėpae ’край’, што адлюстроўвае месца дэталі ў санях.
Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкі ’шляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).
На́бердкі ’набіліцы’ (Бяльк.). Ад бёрда (г. зн. рамка, у якую ўстаўляецца бёрда), відаць, па мадэлі на́білкі з «праясненнем» унутранай формы, параўн. балг. дыял. набр́далки, набръ́делки ’тс’, а таксама чэрв. на́беркі (Сл. ПЗБ) з выпадзеннем д і магчымай ад’ідэацыяй да браць.
На́білка ’рухомая рамка ў кроснах, у якую ўстаўляецца бёрда’ (Касп., Воўк-Лев., Татарк., ТС), на́білкі (Байк. і Некр.; Шат.; Янк. 1; Тарнацкі, Studia; Гарэц., Бяльк.), набілкі (Др.-Падб., Янк. і, ТС), на́біліца (ТС), набіліца (Касп.), набіліцы (БРС, Байк. і Некр.; Шат.; докш., Янк. Мат.; полац., Хрэст. дыял.; Воўк-Лев., Татарк.), набіліцы (Янк. і, Грыг., Маш., Мядзв., Кліх, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Тарнацкі, Studia; ТС; Бяльк.), набыліца (Дразд.), на́белкі (Бяльк.). Параўн. укр. на́білки, рус. набилки і на́белки. Хутчэй за ўсё ад біла (гл.), якое ў розных слав. мовах абазначае ў тым ліку дэталь у кроснах, якая служыць для прыбівання нітак пры тканні, параўн. чэш. bidlot н.-луж. bidlo і інш., а таксама біла, было ’набіліцы’ (в.-дзв., бяроз., Шатал.), тады набілкі, набіліцы абазначае тое, што накладваецца, надзяецца на білы, вертыкальныя рухомыя часткі дэталі.