Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachtúryć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набахтэ́рыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъ́хтвам ’біць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑; адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)