Наадварот (Шат., Яруш.), наодворо́т (ТС), на атварот ’наадварот, узаемна’ (Нас.); параўн. польск. naodwrót ’насуперак, адваротна, у іншы бок’. З на + адварот, гл. варочаць.
Наадле́г ’наводмаш’ (Арх. Федар.). Гл. наводліў ’тс’.
Наазе́м ’на зіму’: нааром наазем (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё са спалучэння на + о + зіме́.
Наапосле, наопасле ’пасля; нарэшце’ (Нас.). З на+апосле, гл. апошні.
Нааста́так ’нарэшце, у канцы’ (Яруш.), на аста́так ’нарэшце’, на аста́тку ’у рэшце рэшт’ (Нас.). Ад аста́так, параўн. укр. наоста́нку, наоста́нці ’нарэшце, у канцы’, гл. астацца.
Наатскоце, на атскоце ’на некаторай адлегласці, асобна, далей’ (Нас.). Хутчэй за ўсё ўтворана ад адскок, адскочыць, гл. скака́ць.
На́ба ’добра што’ (слуц., Сержп.: нава яшчэ скора хамянуўся), на́ба і на́бо ’тс’ (Янк. 1, мазыр., Шн. 3, 412; жытк., Арх. ГУ), на́бе і на́бо ’добра што; паколькі’ (ТС), на́бу ’дзякаваць богу, на шчасце’ (драгіч., З нар. сл.); параўн. рус. арханг. на‑б, якое Даль тлумачыць ’надобы, надобе, надо’, што можа разглядацца як магчымая этымалагічная версія: на́ба з на́даба ’патрэба, своечасовасць’, на́бе з на́добе, на́бу з на́добу і пад., параўн. славац. nábe, nadbe, nadbä ’патрэбна’, якое Махэк₂ (387) разглядае як русізм. Гл. на́дабі, даба́. Відаць, не звязана з на бах ’акурат, якраз’ (Арх. Федар.) і серб.-харв. nàbas ’прыгожы, харошы’, якое Скок (3, 496) выводзіць з na bas ’хуткім крокам’.
Набабэ́ніць ’накласці’ экспр. (Жд. 2). Да бабэніць ’піхаць, набіваць’ (гл.).
Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахаць ’бухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).
На́бадры ’шоры, шляя’ (БРС), ’шлеі, частка збруі’ (Янк. БФ. 297, слуц., Сл. бел. нар. фраз.), ’медныя бляхі для збруі’ (Лупсякоў, Фальк. Гом.), на́бадрыкі ’шоры’ (стаўбц., Нар. сл.). Відаць, фанетычна змененае набе́дры, набе́дрыкі (набэ́дрыкі) ’тс’ (гл.).