Кліку́н 1 ’начны стораж, які павінен пераклікацца з іншымі старажамі’ (Нас., Гарб.), той, хто заклікае на панскую працу’ (Нас.), ’загоншчык на паляванні’ (Нар. сл., Бяльк.). Гл. клікаць.
Кліку́н 2 ’адзін з відаў лебедзяў’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).
◎ Кліку́нчык ’жывакосце палявая, Consolida regalis’ (Бейл.). Лекавая расліна, назва якой звязана з сакральным значэннем дзеяслова клікаць (гл.).
◎ Кліку́ш ’злы дух, які кліча ў лесе’ (Нас.). Гл. клікаць.
Кліќуша ’нервовахворая жанчына, істэрычныя прыпадкі якой суправаджаюцца рэзкімі крыкамі, вішчаннем’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).
◎ Клім ’злодзей’ (Рам.). Параўн. польск. klimkować, klinko‑ wać, klinikiem rzucać ’падманваць, ашукваць’. Зафіксавана ўпершыню ў помніках на беларускай моўнай глебе (Будны, XVI ст.). Паводле Брукнера (234), гэтыя выразы ўзніклі ў сувязі з дыскусіяй аб аўтэнтычнасці твораў папы Клімента I. Супраць Слаўскі (2, 225), які лічыць, што klimkować звязана з кипъкъ: klinkiem > klimkiem. Пры гэтым прыводзяцца такія паралелі: бел. клінок ’падман’ (у выразе клінкі падбіваць). Аналагічныя фразеалагізмы ёсць і ў іншых славянскіх мовах (гл. клшокз). На карысць гэтага тлумачэння сведчыць, паводле Слаўскага, варыянт klinkować. Калі гэта версія справядлівая, трэба лічыць лексему клім як рэзультат зваротнага словаўтварэння ад klimkować.
Клі́мат ’сукупнасць метэаралагічных умоў у залежнасці ад геаграфічных абставін’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. климат з франц. climat (Фасмер, 2, 250). Параўн., аднак, Шанскі, 2, 8, і 58.
◎ Клімб ’кіёчак для звязвання снапоў’ (З нар. сл.). Гл. кныбель. Фармальнае пераўтварэнне кныбель > клынбэль (гл.) > *клімбель > клімб.
◎ Клі́мкаць ’удараць са звонам (па струнах, па металу)’ (Гарэц., Нік., Няч.). Гукапераймальнае.
◎ Клімо́таць ’паклёпнічаць’ (Нас.). Да клім (гл.).
Клін 1 ’завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клин, рус. клин, ст.-рус. клинъ, балг. клин, макед. клин, серб.-харв. кли̏н, славен. klìn, польск. klin, чэш. klín, славац. klin, в.-луж. klin, н.-луж. klin ’тс’. Прасл. klinъ да kъl‑inъ, якое ад kolti ’калоць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 46). Гл. калоць.
Клін 2 ’устаўка ў адзенні, прарэх, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Да клін 1. Другаснае значэнне ўзнікла на аснове знешняга падабенства часткі адзення да кліна.