Кліно́к 1 ’мяшэчак для сыру клінападобнай формы’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Некр., Янк. Мат., Сцяшк.). Гл. клін 1.

Кліно́к 2 ’вострая частка халоднай зброі’ (ТСБМ). Гл. клін 1.

Кліно́к 3 ’хітрасць’ — клінкі падбіваць (Нас., Юрч. Фраз. 2), клінкі падбіраць ’шукаць падыход’ (Юрч. Фраз. 2). Параўн. клім (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)