Му́дзікі ’капшук’ (смарг., Сцяшк., Сл.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: раней з машонкі бараноў рабілі капшукі на тытунь.
Мудзя́ўка ’слабы, кволы чалавек’ (Бяльк.). Да муда́к (гл.). Відавочна, утворана ад ⁺мудзявы пры дапамозе суфікса ‑яўк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 132). Да мудохацца (гл.).
Мудкі́ (мн. л.) ’каткі, Trifolium arvense L.’ (Бяльк.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: шэрыя касматыя каткі (канюшына раллявая) названы паводле падабенства касматага покрыва рэалій.
Му́днуць ’шмыгнуць’ (ТС). З ⁺мы́днуць. Гукапераймальнае. Параўн. мыд‑мыд! ’шмыг, шмыгануць’ (там жа).
Му́дны ’хітры’ (Касп.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі слоў му́дры і му́тны ’падазроны, не зусім ясны’. Ці мена ‑р‑ > ‑н‑, выкліканая шматзначнасцю лексемы мудры для адрознення (?). Параўн. тураў., гродз. му́дры ’хітры’ (ТС, КЭС).
*Мудо́хацца, драг. мудохатысь ’важдацца, поркацца’, укр. мудо́хатиси, мудо́ситиси, мото́хатись, ст.-рус. мудити ’пазніцца’, польск. mudzić ’марудзіць’, в.-луж. komudzić. Да прасл. muditi/mǫditi ’не спяшацца, быць разважлівым, памяркоўным’. Генетычна звязана з літ. maùsti, maudžiù ’ныць, жадаць’ (Брукнер, 327 і 347; Фасмер, 2, 269; Шустар-Шэўц, 604; ЕСУМ, 3, 529). Параўн. таксама му́дры (гл.).
Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры 1 (гл.).
Мудраге́ль ’круцель, хітрун, шэльма’, ’выдумшчык’, ’разумнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), ’дзівак, камедыянт’ (КЭС, лаг.), ’мудрэц, педант’ (кобр., КЭС). Укр. мудраге́ль, мудраг̌ель. Польск. mędrohel, mudrahel з укр. (Варш. сл., 2, 934). Міхневіч (БЛ, 1, 72) выдзяляе нізку суфіксаў ‑ага, ‑ель. Можна, аднак, разглядаць бел. мудрагель як кантамінаванае ўтварэнне ад экспрэсіўных: бел. ⁺мудра́га (< mǫdręga) і польск. mędrala, mądrela.
Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск. mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск. modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш. břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл. brinъ (параўн. славац. brin ’ядловец’, brina ’яліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч. πρῖυος ’дуб каменны, Quercus ііех’.
Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры 1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх. п’яніца ’мудранка’, укр. бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).