Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.
Мужчы́зна ’мужчына’ (ашм., смарг., воран., трак., шальч., Сл. ПЗБ). Паўкалька з польск. mężczyzna ’тс’.
Мужчы́на, драг. мушчэ́на ’асоба мужчынскага полу’, ’мужны чалавек’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; драг., КЭС), ласк. мужчы́нка ’тс’ (Шат.). Рус. арханг. мужчи́на (ж. р.) ’тс’, ’селянін’, карэльск. (КАССР) мужчи́нья ’мужчыны’, польск. mężczyzna ’мужчына’, ст.-польск. mężczyzna (зб.) ’мужчыны’. Паўн.-слав. Да муж (гл.). Утворана ад прыметніка mǫžьskъ (Брукнер, 327) і суфікса ‑in‑а (бел. ‑ін‑а — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 203), ст.-рус. мѫжьщина. Параўн. рус. том. мужски́ ’мужчыны’.
Мужы́к ’муж’, ’селянін’; ’грубы, нявыхаваны чалавек, мужчына’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Яруш., Касп., Жд. 1, Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; Пан. дыс.), мужычы́ло, мужы́чына ’мужчына-здаравяк’ (ТС), мужы́чка ’сялянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), мужучонак ’сялянскі сын, невук’ (Нас.). Першапачаткова — памяншальнае ад муж (гл.): людзей ніжэйшага стану трактавалі як недарослых, параўн. польск. mużyk, чэш. mužík ’карлік’ (Фасмер, 2, 671; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 356).
Му́жына ’муха’ (трак., Сл. ПЗБ). З му́шына < муха (гл.). Аб мене ш > ж гл. Карскі, 1, 385–386.
Мужэйшы ’старшы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да муж (гл.). Параўн. ст.-рус. мужъ ’паважаны, паважны, знакаміты чалавек’.
Муза́ 1 ’мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне’ (навагр., З нар. сл.), ’іл’ (бар., ст.-дар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі мязга́ (параўн. укр. мізка́ ’мякаць у гарбузах’), якое з прасл. mězga (гл. таксама музей ў Фасмера, 3, 3) і буза́ 1, 2 (гл.).
Муза́ 2 (здзекл.) ’яда, варыва’ (слонім., Нар. словатв.), сувалк. mui̯za ’нікудышны, пусты суп’. Балтызм. Параўн. літ. mūzė, muĩzė ’крупнік, суп з мукі’, ’суп з клёцкамі’, якое з ням. дыял. mûs, с.-в.-ням., ст.-в.-ням. muos, суч. Mus ’мус, пюрэ, павідла’. Гл. таксама му́зя.
Му́за ’адна з багінь у грэчаскай міфалогіі — заступніца навук і мастацтваў’, ’творчае натхненне’ (ТСБМ), ст.-бел. муза ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. muza, якое з лац. musa < ст.-грэч. Μοῦσβ ’Муза — багіня песні, паэзіі і мастацтва’.
Музаве́р ’дармаед’ (Ян.). З рус. музавер, музовер ’бязбожнік, ліхадзей’, якое з тур.-араб. müzevvir ’хлус, кручкатвор’ (Міклашыч, 205; Фасмер, 3, 5).
Музда́к ’вітка, канат з вітых дубцоў’ (в.-дзвін., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, да музда́ць 2 (гл.).
Музда́ць 1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).
Музда́ць 2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць 1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.