Лэмбы ’буйное пер’е’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да ла́мбы (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).
Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).
Лэмзаць 1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).
Лэмзаць 2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.
Лэмзгаць ’лізаць’, лэмзнуць ’лізнуць’ (ашм.) паходзяць, паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), з літ. lémžti ’тс’. Нарашчэнне асновы ‑г‑ выражае незакончанае, але шматразовае дзеянне. Аналагічна вэзгаць (гл.) або з глухой зычнай ‑к‑: пэцкаць. Гэта нарашчэнне знікае ў тых жа дзеясловах закончанага трывання (лэмзнуць, пэцнуць).
Лэмнуць (груб.) ’ударыць’ (Мат. Гом.). Да ламану́ць (гл.), ад якога ўтвораны гэты дзеяслоў аднаразовага дзеяння.
Лэндаць ’хадзіць без справы’ (ваўк.), лэндзіць ’гаварыць абы-што’ (астрав.), лэндало ’балбатун’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Дзеясловы пры ад’ідэацыі лындаць (гл.) запазычаны з польск., параўн. падгальск. lędzić ’жабраваць, прасіць’, галіцк. łandzić ’з плачам шукаць, прасіць’, якія разам з landzić, lamdzić, lamdać узыходзяць да ням. дыял. landern, ländern, lendern ’бадзяцца’, ’павольна поўзаць, хадзіць’ (Слаўскі, 4, 46). Гл. таксама ла́нда.
*Лэнуць, лэнуты ’зрабіць спробу вылецець’ (палес., З нар. сл.), лэ́нэ ’ляціць’ (Булг.). З укр. ли́нути ’ляцець’, ’несціся’ разносіцца, ліцца (аб гуках)’, ’гарнуцца’, ’звяртацца ў думках’, роднаснага да лунаць 1 (гл.) і ры́нуць (ЕСУМ, 3, 236).
Лэнь 1 ’хаця б (як)’, ’каб хоць (які)’ (драг., З нар. сл.). Укр. лен (лем. і ўсх.-славац. лем, lem), славац. len. Паходзяць з le + no, г. зн. з абмежавальнай часціцы lě і ўзмоцненай часціцы no (ESSJ SG, 2, 401–402).
Лэнь 2 ’выпоўзіны’ (Дразд.), рус. памор., сіб. лень, лёнь ’лінянне’. З лынь, якое да ліняць (гл.).
Лэп! 1 ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’хап, цап’ (віл., швянч., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lep! — для абазначэння бегу рыссю. У паўн.-слав. мовах для раптоўнага хапання, мацання ўжываецца лап!, łap! lap!, якія з прасл. lapъ! (больш падрабязна гл. Слаўскі, 4, 464).
Лэп! 2 — пра гук, калі злёгку выцяць рукой (КЭС, лаг). Іншы варыянт выклічніка лоп! (гл.).
Лэп 3 ’лоб’ (шчуч., КЭС). Да лоб 1 (гл.). Сюды, відаць Лэпʼe — назва поля (в. Радастава, драг., Клім., Бел. анам., 1985) < lobьje.
Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп 1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).