◎ *Нято́, нетб ’не толькі, не столькі’: У печбры нето ракі, і язі седзяць (ТС), ’не тое, што’: uchapiu sztych da nietö paszoї, da prosta pabieh (Пятк. 2), параўн. мар.-славац. ne to, славац. nie to ’не гаворачы ўжо; не тое, каб’, рус. не то ’хаця б’, не то что ’тс’, серб.-харв. нетоА) ’тс’. З не і то (гл.).
◎ Нято́туды ’куды там’: Нетбтуды! и в тэй бок не глядзіць (Нас.). Сюды ж нітбтуды ’ніяк’ (Нас.). З ⁺не‑то‑туды, гл. пято, туды. Параўн., аднак, польск. *nie‑to‑tu ’няпраўда’. Пра мяркуемае польск. *nie‑to‑tu гл. Атрэмбскі (SOr, 13, 21–25), ESSJ SG, 2, 490.
Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.
◎ Нятры́м (нетримъ) ’не руш’: Не тримъ мойго; ’хай, няхай’: Не тримъ говбриць (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), ад трымаць (гл.).
◎ Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Ninceto- xicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.
◎ Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).
◎ Няту́скны ’нябляклы, яркі’ (А. Салавей). Да туск ’туман, цемра’, параўн. чэш. netusk ’расходнік’, ням. Immergrün ’тс’ (’заўсёды зялёны’).
◎ Няўвошта: Хлапец няўвошта ўкрасіў (Энеіда навыварат). Гл. нявошта.
◎ Няўга́дніна (неўгадніна) ’нешта недарэчнае’ (свісл., Сл. ПЗБ), сюды ж неўгаднік ’абманшчык’ (там жа), нывгадь ’немаведама’ (Сл. Брэс.). Да угадаць, гадаць (гл.).
Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).