Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)