Некаторы ’паасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которы ’асобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторый ’паасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.
Не́каць ’аднеквацца, гаварыць «не»’ (Нас.). Ад не шляхам т. зв. к‑суфіксацыі, пры дапамозе якой утвараюцца дзеясловы ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў і г. д., параўн. нукаць, нокаць (ад но!) і пад.
Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekiery ’некаторы, няпэўны’.
Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.
Не́крут ’рэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), не́крутка ’салдатка’ (ТС), укр. не́крут ’рэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з некруціць, Карскі, 1, 315).
Не́кства, род. скл. не́ксці, зборн. ’яўрэйства, рэдка — пра татар і цыганоў’ (Нік., Оч.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ств‑ ад *нексць ’нехрысць’, што ў сваю чаргу ад не і ксціць ’хрысціць’ (гл.), коціцца ’хрысціцца’ (Нас.), параўн. серб.-харв. не̏крст ’нехрысць’, зборн. ’нехрысці’.
Не́ксьці ’якісьці’ (Сцяшк.). З *не‑які‑сь‑ці, гл. ненкі.
Не́кся ’некалькі дзён назад’ (карэл., Янк. Мат.). З *не‑як‑ся, гл. неяк.
Некульця́пістый ’нязграбны, няўдалы’ (Юрч.). Да кульцяпа, кульцяпісты, гл. куляць.
Некуца́вый ’неядомы (грыб)’ (Мат. Маг.), нікуцавый ’ніякі, дрэнны’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Відаць, ад куцаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. ПЗБ).