Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).

Бу́чыць ’заліваць бялізну лугам’ (Бяльк.), бук ’бочка, у якой заліваюць бялізну лугам’ (Бяльк.). Рус. би́чить ’тс’. Запазычанне з с.-н.-ням. bûken ’тс’ (ням. bauchen; да герм. сувязей ням. слова і этымалогіі гл. Клюге, 56). Мацэнаўэр, Cizí sl., 121 (але памылкова аб паходжанні ням. слова); Бернекер, 99; Фасмер, 1, 256. Шанскі (1, Б, 242) хоча бачыць тут славянскае гукапераймальнае слова.

Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).

Бушва́лак. Гл. бурва́лак2. Форма бушва́лак носіць сляды нейкай кантамінацыі. Параўн. яшчэ польск. bęcwal, bencwał, bucefał «grubas, kloc, bałwan, pień». (Варш. сл., 1, 141, 224).

Бушла́т. Рус. бушла́т, укр. бушла́т. Слова няяснага паходжання. Гінцэ (ZfSl, 5, 524) выводзіў з ням. Buschurunk ’матроская куртка, блуза і г. д.’ (з кантамінацыяй са словам халат). Кіпарскі зыходзіў з ням. Brustlatz ’нагруднік’ (гэту версію прымае Рудніцкі, 281).

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Буякі́ ’ягады Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Укр. буя́к ’тс’. Будзішэўска (Słown., 315), якая наогул запярэчвае існаванне супольных бел.-укр. архаізмаў, лічыць гэта слова пазнейшай бел.-укр. інавацыяй. Этымалогія слова не вельмі ясная. Сувязь з дзеясловам тыпу буя́ць ’буйна расці’ вельмі няпэўная і не знаходзіць абгрунтаванне ў апісанні расліны (гл. Мяркулава, Очерки, 223–225; Нейштадт, Определитель, 434–435). Хутчэй за ўсё трэба зыходзіць з дзеяслова тыпу бел. буя́ць буяніць, шалець’, укр. буя́ти ’тс’. Ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і да т. п. Параўн. іншыя назвы буякоў: бел. п’яні́ца, галаваболь, дурнічнік, дурніцы і да т. п. (Кіс.), укр. болиголов, дурнопян, дурниця, дурнина, пияки і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 389–390), рус. пьяница, серб.-харв. веселика (Сіманавіч, 488), ням. Rauschbeere, Trunkelbeere. Параўн. яшчэ бугаі́ ’тс’ (гл.). Сувязь з буя́к ’бык’ (гл.), калі такая ёсць (параўн. паралельную назву бугаі́), вытлумачыць цяжка. У іншых мовах бык выступае тут толькі ў складаных словах: ням. Ochsenklaiwern, Ochsentieke ’Vaccinium uliginosum’ (Марцэль, Pflanzennam., 5 (3), 395). Гл. яшчэ быкі ’буякі’. Іншая версія (Л. А. Малаш, вусн. паведамлю: параўн. дыял. назву буякоў — буйні́цы (ад бу́йны ’вялікі’), якая даецца гэтай ягадзе для адрознівання яе ад падобнай, але меншай чарніцы. Тады можна думаць пра паходжанне ад буя́ць ’буйна расці; станавіцца буйнейшым’.

Буя́н1 буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.

Буя́н2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.

Буя́н3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус. буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.

Буя́ніць. Гл. буян3.

Буяра́к сухі дол’ (Яшкін). Таго ж паходжання, што і байрак1 (гл.).