Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бухі́каць ’кашляць’ (Сцяц.). Параўн. рус. дыял. бухи́кать ’тс’, укр. бухи́кати ’тс’, бухи́‑бухи́! ’тс’. Экспрэсіўная форма да дзеяслова бу́хаць (гл.), слав. *buxati, якое, мабыць, мела значэнне і ’кашляць’ (параўн. рус. дыял. бу́хать ’кашляць’). Суфіксацыя: *‑yk‑. Але можна думаць і пра паходжанне ад выклічніка тыпу ўкр. бухи́! (аб кашлянні): *buxy‑k‑ati (параўн. яшчэ ўкр. кахи́!: кахи́кати ’кашляць’, рус. хихи́: хихи́кать і г. д.). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Бухма́ты ’пухлы’ (БРС), ’тоўсты ў твары’ (КЭС, лаг.), ’раскідзісты, шырокі’ (ко́пы зрабі́лісі бухма́тыя; Сцяшк. МГ). Здаецца, таго ж паходжання, што і бахма́ты ’касматы, пушысты’ (гл.), укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’, г. зн. вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (гл.). Гэта апошняе выводзяць і ад мусульманскага імя Mähmäd, Mähmät. Гэту версію, здаецца, падтрымліваюць такія рус. дыял. формы, як бахмет ’непаваротлівы; касматы, махнаты’, бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек або жывёла’ (параўн. варыянтнасць вакалізму ва ўсх.-слав. мовах: бахма́тбухма́тбахме́тбухме́т). Рус. бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек’ пацвярджае вывядзенне бел. слова ад бахма́т.

Бу́хта1 ’заліў’. Рус. бу́хта, укр. бу́хта. Запазычанне (у рус. мове з Пятроўcкай эпохі) з ням. Bucht ’тс’ (а гэта вытворнае ад biegen гнуць, выгібаць’, гл. падрабязна Клюге, 107). Фасмер, 1, 256; Рудніцкі, 277; Шанскі, 1, Б, 241–242. З даўнейшай літ-ры параўн. Корбут, PF, 4, 501.

Бу́хта2 ’глыбокае месца ў рацэ на самым яе павароце, вір’ (Яшкін); ’выкручаная вадой яма на дарозе, на лузе ў час разводдзя’ (Яшкін), ’шырокае і глыбокае месца на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Наўрад ці ад бу́хта ’бухта’ (< ням. Bucht). Хутчэй трэба думаць пра сувязь з слав. дзеясловам гукапераймальнага паходжання *buxъtěti (гл. бухцець). Мабыць, таго ж паходжання і рус. дыял. (паўн.) бу́хта ’вада са снегам на паверхні лёду’, якое Фасмер, 1, 256 (услед за Кілімам) няўпэўнена выводзіць з фін. uhku. Параўн. бу́кта, бу́кча, бо́хат. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Бу́хта3 ’круг складзенага каната’. Рус. бу́хта, укр. бу́хта. Запазычанне з гал. мовы (параўн. гал. bogt ’тс’; ССРЛЯ, 1, 712; Рудніцкі, 278; Сл. ин. сл. прыводзіць bocht). Але магчыма і запазычанне з ням. Bucht ’тс’.

Бухта4 ’буркун’. Гл. бухцець.

Бу́хтавіца ’гразкае месца на балоце’ (пруж., Яшкін), бу́хтовыца ’тс’ (пруж., Талстой, Геогр., 184), бу́хтавыця ’рэдкая гразь’ (Клім.). Талстой, там жа, звязвае з бел. бухто́рыць ’непамерна ліць вадкасць’. Аднак можна прама звязаць з бухцець ’буркатаць’ (як і бу́хта ’глыбокае месца ў рацэ’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Бухто́рыць. Гл. бухцець.

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Бу́цве́ць. Гл. батва́.

Бу́цы ’спартыўны абутак’. Рус. бу́тсы. Запазычанне з англ. boots ’тс’ (мн. лік да boot ’чаравік’).

Буч1 ’верша’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’сець’ (Маш., 36), ’прылада, зробленая з дубцоў для лоўлі рыбы’ (КЭС, лаг.), ’сажалка, дзе можна лавіць рыбу’. Рус. дыял. (зах.) буч ’тс’, польск. дыял. bucz ’тс’. Звычайна лічыцца запазычаннем з літ. мовы (літ. bùčias, bùčius ’тс’ < лат. bucis ’кошык, сплецены з вербавых пруцікаў’; уласна літ. форма bukìs ’род рыбацкай сеці’, гл. Фрэнкель, 61), параўн. яшчэ Варш. сл., 1, 225. Падрабязна аб усёй праблематыцы Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52.

Буч2 ’пасудзіна з саломы, шытая дубцамі, для мукі’ (КЭС, лаг., Янк. Мат.). Можна меркаваць, што слова таго ж паходжання, што і буч1 ’верша (плеценая карзіна)’. Так Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52. Наўрад ці можна думаць пра іншае паходжанне слова (напр., пра запазычанне з с.-в.-ням. butschen ’бочка для засолкі’ або пра сувязь з укр. бу́ша ’цыліндрычная пасудзіна для салення рыбы’ < ням.).

Бу́чаё ’месца, пакрытае каменнем, некалькі ўзвышанае’ (Янк. Мат., Яшкін). Зборны назоўнік да у́чай ’тс’, які, марыць, з’яўляецца ўтварэннем да *bukati, *bučati ’гучаць, шумець і да т. п.’ (суф. ‑ай < *‑ějь?, параўн. слав. *ručajь, *ob(v)yčajь). Назвы ўзвышаных месц нярэдка ўтвараюцца ад гукапераймальных дзеясловаў. Параўн., напр., укр. бе́лебень ’узвышанае адкрытае месца; глыбокае месца ў вадзе’ < белебе́нити ’балбатаць’. Матывацыя: *’адкрытае месца, дзе шуміць вецер’ (гл. Балецкі, SSlav., V, 183–184). Параўн. яшчэ бук2, бу́ка2, буко́та, бо́хат. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68–69.