Бу́хтавіца ’гразкае месца на балоце’ (пруж., Яшкін), бу́хтовыца ’тс’ (пруж., Талстой, Геогр., 184), бу́хтавыця ’рэдкая гразь’ (Клім.). Талстой, там жа, звязвае з бел. бухто́рыць ’непамерна ліць вадкасць’. Аднак можна прама звязаць з бухцець ’буркатаць’ (як і бу́хта ’глыбокае месца ў рацэ’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)