Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лоні ’летась, у мінулым годзе’ (Сцяшк., Бел. арх.; беласт., Сл. ПЗБ), саколк. лонскі ’мінулагодні’ (Карскі, Труды, 252) — відавочна, запазычанне з польск. мовы. Больш падрабязна гл. ланей. Аб суфіксальным ‑н‑ гл. Н. Перміна (Межвуз. науч. конф., посвящ. 50‑летию образования СССР, Томск, 1972, 141–145).

Лонка1 ’луг, лугавая сенажаць’ (брасл., Хрэст. дыял.; Бес., Сл. Брэс., Сцяшк., Сіг., Сл. ПЗБ), ельск. ’зямля паміж садовымі дрэвамі’ (Выг.), драг. ло́нок ’луг, сенажаць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лонка ’луг’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łąka ’тс’ < прасл. lǫka (бел. паўн.-зах., рус. лука).

Лонка2 ’вузкае паглыбленне на градзе для морквы, цыбулі і інш. раслін’ (Жд. 1; акц., Мат. Гом.), лоначка ’радок морквы’ (стаўб., Жд. 2). Балтызм. Параўн. літ. lankà ’даліна, лагчына, нізіна, падножжа гары’, лат. lañka ’тс’.

Лонкі ’дугападобны, паўкруглы’ (швянч., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. lankùs ’вельмі выгнуты’. Сюды ж лончык ’круты паварот ракі’ (віл., Сл. ПЗБ).

Лонтка ’шула, якое злучае бярвенні ў сцяне’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. łątka ’тс’.

Лончык ’палачка для рэгулявання нацягнутасці пілы’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. łączka, łącznik ’тое, што злучае’.

Лончыцца ’змацоўвацца’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. łączyć się ’злучацца’.

Лопала, ло́пало ’няроўнасць на палатне касы ад няўмелага кляпання’ (лельч., Нар. лекс.). Да лопаўка ’тс’ (гл.).

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Лопат1 ’лапатанне, балбатня’ (ТСБМ, Яруш.), ’шум’ (стаўб., Жд. 2, Нар. словатв.; уздз., Жд. 3). Укр. лопіт, рус. лопот, польск. łopot, серб.-харв. ло̏пот, славен. lopòt. Прасл. lopotъ утворана ад lopotati (як лоскат) (Бернекер, 1, 732; Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 201–202). Да лапатаць (гл.).

Лопат2 ’дошчачка з дзірачкай, у якой трымаецца верхні канец млёна’ (свісл., Шатал.). Балтызм. Роднаснае генетычна з літ. lãpatas ’акравак, абрэзак’, якое з lãpas ’ліст’ (Фрэнкель, 340). Названа паводле падабенства да ліста. Народная этымалогія збліжае лексему з дзеясловам лопаць і з аддзеяслоўным назоўнікам лопат1 ’грукат, шум, стуканне’ (гл.). Параўн. таксама лапатуха (гл.).

Лопатка, бяроз. ло́патка ’пахрустванне ў суставах нагі’ (Шатал.). Да лапата́ць1 (гл.).