Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус.лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ.lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).