Лонка1 ’луг, лугавая сенажаць’ (брасл., Хрэст. дыял.; Бес., Сл. Брэс., Сцяшк., Сіг., Сл. ПЗБ), ельск. ’зямля паміж садовымі дрэвамі’ (Выг.), драг. ло́нок ’луг, сенажаць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лонка ’луг’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łąka ’тс’ < прасл. lǫka (бел. паўн.-зах., рус. лука).

Лонка2 ’вузкае паглыбленне на градзе для морквы, цыбулі і інш. раслін’ (Жд. 1; акц., Мат. Гом.), лоначка ’радок морквы’ (стаўб., Жд. 2). Балтызм. Параўн. літ. lankà ’даліна, лагчына, нізіна, падножжа гары’, лат. lañka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)