Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Куры́ць1 ’пыліць, дыміць; удыхаць і выдыхаць дым якога-небудзь рэчыва, пераважна тытуню’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Сержп., Пр., Янк. Мат., Шатал.). Укр. курити, рус. курить ’тс’, ст.-слав. коурити сѧ ’дыміць’, балг. курна ’запаліць’, серб.-харв. ку́рити ’паліць агонь у печы, тытунь’, славен. kúriti ’раскладваць агонь, дыміць, курыць’, польск. kurzyć się ’дыміць, гарэць; пыліць’, чэш. kouřiti ’дыміць, параваць, пыліць’, славац. kúriť ’паліць печ’, kúriť sa ’дыміць’, в.-луж. kurieć н.-луж. kuriś ’тс’. Прасл. kuriti мае паралелі ў балтыйскіх мовах: літ. kùrti ’раскладваць агонь, паліць’, лат. kur̃t ’тс’. Паралелі ў германскіх мовах (гоц. haúri ’вугаль’, ст.-ісл. hyrr ’агонь’) канчаткова пацвярджаюць першаснасць значэння ’паліць агонь’ (Бернекер, 651–652; Траўтман, 145; Фрэнкель, 319).

Куры́ць2 ’ехаць або бегчы хутка’ (Нас., ТС, Ян.). Запазычанне з літ. kùrtí ’тс’.

Курэ́нь1 ’будан’ (ТСБМ, Бяльк., Яшк., Янк. II, Хрэст. дыял., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Маш., Шушк.). Укр. курінь, рус. курень. Разглядаецца як запазычанне з цюрк. (гагауз. kürün ’атрад воінаў’ (гл. Бернекер, 648). Семантычна далёка. Відаць, трэба вярнуцца да разгляду этымалагічнай сувязі з курыць (гл.) (Фартунатаў, BB, 3, 69; Міклашыч, 427). Наяўнасць бел. курэнь ’дымар’ актуалізуе гэту гіпотэзу.

Курэ́нь2 ’дымар’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць1 (гл.).

Кур’я́н1 ’курыца з прыкметамі пеўня’ (ТС). Да кур1 (гл.). Першапачаткова *куран (Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Кур’я́н2 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Да курʼян1 (гл.). Параўн. куры (гл.) — тая самая гульня. Ловяць з завязанымі вачыма. Каго зловяць, той «кур’ян» (ТС, 2, 254).

Куря́тка ’нарасць на бярэзіне’ (Бяльк.). Да кур© (гл.). Словаўтварэнне празрыстае: кур‑ят‑ка (kur‑ęt‑ъka). Параўн. курдзюк (гл.).

Кус ’кусок’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Бяльк., Сержп. Ск., Гарэц.). Гл. кусаць.

Ку́са ’цяжка, недастаткова’ (Нас.). Укр. кусай ’куцы, недастатковы’, балг. къс ’кароткі, недастатковы, нізкі’, серб.-харв. кус ’тс’, польск. kusy, чэш. kusy, славац. kusy, в.-луж. kusi, н.-луж. kušy ’тс’. Прасл. /шяъ, якое можна разглядаць як и/д‑ дублет да kęs7 > (гл. кус) (Брукнер, KZ. 42, 351; Слаўскі, SO, 18, 275–276). Параўн. куца (гл.).

Кусамя́ка ’добры, вялікі кавалак’ (Янк. III). Структура слова не зусім празрыстая. Першая аснова да кусаць (гл.). Другая — да мяккі (гл.).

Куса́нік ’недаедзены маленькі кавалачак’ (Мат. Гом., Яўс., Нар. сл., Шн., Жд. 3, Янк. Мат., Гарэц.). Да кус (гл.).

Куса́ць ’хапаць, раніць зубамі’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. кусати, рус. кусать ’тс’, балг. късам, серб.-харв. ку́сати, славен. kósiti ’тс’, польск. kąsać, чэш. kousati, славац. kúsať, в.-луж. kusać, н.-луж. kusac ’тс’. Прасл. kǫsati ўтворана ад kǫsъ (< *kǫdsъ). Параўн. літ. ką́sti, kándu ’кусаць’, лат. kuôst, kuôdu ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя. У даным выпадку назіраецца страта першаснага дзеяслова (як гэта характэрна для славянскіх моў) і замена яго адыменным дзеясловам (Бернекер, 601; Траўтман, 116).

Ку́сла ’з’едлівая жанчына’. Параўн. літ. kąstùs, kūslùs ’куслівы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 588). Балтызм.