Куто́к ’сляпая кішка’ (ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. кутніца 1.
Куто́ра ’вадзяная землярыйка’ (ТСБМ). Да кутаць 1 (гл.). Словаўтварэнне ‑opa пад націскам нерэгулярнае.
◎ Куто́х ’фіранка’ (Мат. Гом.). Да кутаць©. З пункту погляду семантыкі параўн. укр. кутець, рус. кут, кутец, польск. kut‑ піа, kutnica ’сець’. Словаўтварэнне незразумелае. Магчыма кутох < куток.
◎ Куты́р ’бруха’ (Нас.). Гл. кут. Параўн. Фасмер, 2, 435.
◎ Куўсця́к ’жмут сена’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. kuokštas ’тс’. Бел. слова, відаць, змяніла сваю першасную форму пад уплывам касцяк.
Ку́фа ’бочка’ (Касп., Грыг., Др.-Падб., Гарэц.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) (Булыка, Запазыч., 182). Запазычанне праз польск. kufa ’тс’ з с.-в.-ням. kuofe ’тс’ (Слаўскі, 3, 318).
Куфа́йка ’фуфайка’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., Сцяшк., Мат. Маг., Жд. 3, Бяльк.). Гл. фуфайка.
Ку́фар ’скрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).
Ку́фель ’бакал для піва’ (ТСБМ). Ст.-бел. куфель, кухель (з 1541 г.). Запазычанне праз польск. kufel з с.-в.-ням. kuefel (Булыка, Запазыч., 183).
Ку́халь ’невялікі кубак’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Жд. 3, З нар. сл., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. куфель.