Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Куцава́ць1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).

Куцава́ць2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).

Куцала́пы ’кароткарукі’ (Нас.). Да куцы (гл.) і лапа (гл.).

Куцалім ’надта бедны гаспадар’ (Нар. сл.). Словаўтварэнне рэалізавалася тут праз канглютынацыю суфіксаў ‑аль і ‑ім. Куцы > куцаль (як доўгімдоўгаль) (Сцяцко, Афікс. наз., 94) > *куцалімы (як радзімы).

Ку́цаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’пэцкаць, камячыць’ (Нар. сл.). Гукапераймальнае тыпу чвякаць, чмякаць. Параўн. коўчаць (гл.) ’мяць, жаваць’, коўць (гл.) ’глыток’.

Ку́ца-ба́ба ’дзіцячая гульня, хованкі’ (ТС). Відаць, да ку‑ цавацьу (гл.) ’тармасіць’.

Куцерма́, куцерэ́мка ’звада, шум, неразбярыха’ (ТС, Мат. Гом.). Параўн. кутарма (гл.).

Ку́цік1 ’парсючок’ (ТС). Утворана ад падзыўных слоў. Гл. куцу-куцу.

Ку́цік2 ’абламаны нож’ (ТС). Да куцьц (гл.).

Ку́цік3 ’той, хто застаўся (прайграў) пры гульні ў скокі’ (ТС). Параўн. куца (гл.).

Куціня́цца ’казытаць’, параўн. літ. kutinėti, kutenti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 592), ’шчыпацца’ (Сцяшк. Сл.). Балтызм.

Куцо́бка1 ’кульба’ (Мат. Гом.). Да куцы (гл.). Параўн. куцобки2.

Куцо́бка2 ’кукса’ (Юрч.). Да куцы (гл.). Суфіксацыя на ‑оба (як худы > худоба) (Сцяцко, Афікс. наз., 119). Суфікс ‑ка з памяншальнай семантыкай.

Куцо́бка3 ’куцы, нізкарослы’ (Бяльк.). Да куцобка2 (гл.). Гл. куцы.

Куцу́біна ’прэнт’ (Касп.). Да куцобкаі (гл.). Утворана ад куцоба пры дапамозе суфікса ‑іна (параўн. дубіна).