◎ Ку́таці, ку́таць ’мыць (пра бялізну)’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Цяжка семантычна суаднесці з кутаць© або кутаць 2 (параўн. Тапароў, K–L, 286–287). Больш верагодным, здаецца, лексічнае пранікненне з балтыйскіх моў: літ. kutinėti ’скрэбці’. Параўн. рус. стирать ’сціраць’ і ’мыць’.
◎ Ку́таць 1 ’укрываць’ (Нас.). Да кут (гл.). Гл. хутаць.
◎ Ку́таць 2 ’гарадзіць (плот)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Шатал., Жыв. сл., Нар. сл.). Да кут (гл.) і куни 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)