◎ Куслі́цы ’клубніцы’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя куслівы і клубніцы.
Ку́сма́н ’вялікі кавалак’ (ТС, Шатал.). Да кус (гл.). Суфікс ‑ман (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).
Кусо́к 1 ’частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сержп. Ск., Яруш.). Укр. кусок, рус. кусок ’тс’. Да кус (гл.). Наяўнасць серб.-харв. ку́сак ’тс’ сведчыць аб прасл. kǫsъkъ (SP, 1, 93).
Кусо́к 2 ’шклянка’ (Жд. 2). Да кусок 1 у сэнсе ’порцыя’.
Куст 1 ’нізкарослая травяністая расліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Ян., Бяльк., Яруш., Сержп. Ск.). Укр. куст, рус. куст, ст.-рус. кустъ ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне слова суадносіцца нейкім чынам з літ. kúokštas ’куст’. Пра рэканструкцыю праславянскага і балта-славянскага слова гаварыць нельга (параўн. Фасмер, 2, 432).
Куст 2 ’жыллё, дом’ (Ян.). Да куст 1 (гл.).
◎ Ку́ста ’хуста’ (Мат. Гом.), Гл. хуста.
◎ Кустары́ ’вялікія чатырохгранныя цвікі’ (ТС). Да костур (гл.).
◎ Кустуро́вы ’зроблены з крашанай шэрсці’ (Грыг.)· Відаць, ад *кунстаровы∼*кунстар (< с.-н.-ням. kunster ’мастак’).
◎ Кусугло́бы ’касавокі’ (Бяльк.). Да касаглобы. Улічваючы балг. глоб ’вачніца’ і макед. глоб ’тс’, можна меркаваць аб старажытнай беларуска-балгара-македонскай ізалексе.
◎ Кусупле́тка ’стужка’ (Касп.). Да касаплётка. Гл. косы і ПЛЯСНІ.
◎ Кусце́нь ’гронка’ (Сл. паўн.-зах.). Да куст (гл.). Аб -гнь‑суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 152.