Кусо́к 1 ’частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сержп. Ск., Яруш.). Укр. кусок, рус. кусок ’тс’. Да кус (гл.). Наяўнасць серб.-харв. ку́сак ’тс’ сведчыць аб прасл. kǫsъkъ (SP, 1, 93).
Кусо́к 2 ’шклянка’ (Жд. 2). Да кусок 1 у сэнсе ’порцыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)