Куст1 ’нізкарослая травяністая расліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Ян., Бяльк., Яруш., Сержп. Ск.). Укр. куст, рус. куст, ст.-рус. кустъ ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне слова суадносіцца нейкім чынам з літ. kúokštas ’куст’. Пра рэканструкцыю праславянскага і балта-славянскага слова гаварыць нельга (параўн. Фасмер, 2, 432).

Куст2 ’жыллё, дом’ (Ян.). Да куст1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)