◎ Кусугло́бы ’касавокі’ (Бяльк.). Да касаглобы. Улічваючы балг. глоб ’вачніца’ і макед. глоб ’тс’, можна меркаваць аб старажытнай беларуска-балгара-македонскай ізалексе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)