◎ Курча́ць ’кумкаць’ (Мат. Гом.). Гукапераймальнае.
◎ Курчу́к ’рана ў храпе’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kurčiūkas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 585). Балтызм.
◎ Курчы́ны ’жэрдкі ў хаце пад столлю, на якія вешаюць адзежу’ (Бяльк., Рам., Мат. Маг., Пал.). Да курчі (гл.).
Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр. корчитися, рус. корчиться ’тс’, ст.-слав. кърчити, серб.-харв. кр̏чити се, славен. kŕčiti se ’тс’, польск. kurczyć się, чэш. krčiti sě, славац. kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел. курчыцца ўзнікла пад уплывам польск. kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).
◎ Ку́рштаць ’цягнуць, выцягваць (з чаго-небудзь)’ (Федар. Рук.). Параўн. курстацца (гл.).
Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).
Ку́рыва ’тое, што кураць’ (ТСБМ). Да курыць 1 (гл.).
◎ Куры́га красная ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.). Параўн. сінанімічныя назвы: красная дзятліна, чырвоная дзятліна (Кіс., 133). Паводле колеру да курыць. Суфіксацыя на ‑ыга (Сцяцко, Афікс. наз., 91).
Куры́ны ’чорныя парэчкі’ (Сцяшк. Сл.). Да кура (гл.).
Ку́рыца 1 ’свойская птушка; самка пеўня’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр., Жд. 2). Гл. кур 1.
Ку́рыца 2 ’vulva’ (Некр.). Слова, магчыма, яшчэ праславянскае. Укр. курка ’тс’. Параўн. славен. kȗrjica ’тс’, н.-луж. kurica ’тс’, традыцыйна да кура (гл.) (Штрэкель, AfslPh, 27, 50). Больш верагодна да прасл. kurъ ’род’ (гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 208–209). Параўн. курва (гл.).