ШТУ́ЧНЫЯ СПАДАРО́ЖНІКІ СО́НЦА (ШСС),
касмічныя апараты (КА), выведзеныя на арбіты вакол Сонца. Каб цела стала ШСС, яму трэба надаць скорасць адносна Зямлі не менш 2-й і не больш 3-й касмічнай скорасці, што дасягаецца пры дапамозе ракет-носьбітаў. ШСС выкарыстоўваюцца для даследавання Сонца і калясонечнай прасторы, планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў, астэроідаў, камет, метэорных цел, міжпланетнай прасторы (КА выводзіцца на геліяцэнтрычную арбіту і рухаецца па ёй да аб’екта даследавання). Першым у свеце ШСС стала
У.С.Ларыёнаў.