Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ЙОРК (York),

мыс на п-ве Кейп-Йорк, самы паўн. пункт Аўстраліі (10°41) паўд. ш. і 142°32 усх. д.).

т. 7, с. 375

ЙОРК (York),

горад у Вялікабрытаніі, на У Англіі, на р. Уз. Засн. каля 71 рымлянамі як крэпасць на месцы брыт. паселішча. 103 тыс. ж. (1984). Чыг. вузел, рачны порт. Буйны цэнтр харч., шкляной, паліграф. прам-сці. Чыгуначнае машынабудаванне. Музей Йоркшыра, маст. галерэя. Арх. помнікі 11—16 ст., у т. л. рамана-гатычны сабор. Рэзідэнцыя архіепіскапа Йоркскага.

т. 7, с. 375

ЙОРК (York),

горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Саскуэхана. Засн. ў 1735. 410 тыс. ж. з прыгарадамі (1988). Буйны цэнтр машынабудавання (вытв-сць турбін, дарожна-буд. машын, кандыцыянераў, прамысл. абсталявання, матацыклаў, метал. мэблі і фурнітуры). Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, аўтамаб., ваенная, аўтабранятанкавая, металургічная, папяровая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная.

т. 7, с. 375

ЙО́РКІ (Yorks),

дынастыя англ. герцагаў У 14—15 ст. і каралёў у 1461—85, галіна Плантагенетаў. Паходзіла ад герцага Йоркскага Эдмунда — 5-га сына Эдуарда Ш. У 1460 правы на прастол прад’явіў унук Эдмунда Рычард (1411—60, загінуў у бітве пры Уэйкфілдзе). Першым каралём з дынастыі Й. быў сын Рычарда Эдуард IV (1442—83), які правіў у 1461—83 з перапынкам у кастр. 1470 — крас. 1471. У ходзе Пунсовай і Белай руж вайны ён скінуў Генрыха VI Ланкастэра. Сын Эдуарда IV Эдуард V (1470—83) правіў у крас.жн. 1483, скінуты з прастола і забіты ў Таўэры паводле загаду герцага Глостэра. Апошнім каралём з дынастыі Й. быў герцаг Глостэр Рычард III (1452—85), брат Эдуарда IV, ён загадаў забіць сваіх пляменнікаў Эдуарда V і Рычарда Йоркскага, абвясціў сябе каралём (правіў у 1483—85); загінуў 22.8.1485 у бітве пры Босварце). Пасля яго смерці англ. каралямі сталі Цюдары.

Дз.​М.​Чаркасаў.

т. 7, с. 375