аператыўны плацдарм, захоплены сав. войскамі 1-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 29 ліп. — 29. жн. ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі 1944 на зах. беразе р. Віслы ў раёне г. Сандамір (Польшча). У студз. 1945 войскі 1-га Укр. фронта з С.п. пачалі наступленне ў Сацдамірска-Сілезскай аперацыі 1945 (частка Вісла-Одэрскай аперацыі 1945).
САНДЗЕ́ЦКІС ((Sondeckis) Саўлюс) (н. 11.10.1928, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі дырыжор, скрыпач, педагог. Нар.арт. Літвы (1974). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1952). У 1955—86 выкладчык Вільнюскай школы мастацтваў імя М.Чурлёніса і кіраўнік яе струннага аркестра. Адначасова з 1957 выкладчык Літ. кансерваторыі (з 1977 праф., у 1959—87 заг. кафедры); з 1971 кіраўнік студэнцкага камернага аркестра. З 1960 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Літ. камернага аркестра. З 1992 кіруе створаным ім камерным аркестрам «Санкт-Пецярбург—Камерата». Творчасці С. ўласцівы вытанчаны мастацкі густ, эрудыцыя, пачуццё стылю муз. твораў. Аўтар транскрыпцый для камернага аркестра, музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Дзярж. прэмія СССР 1987.
САНДЗІ́НА ((Sandino) Аўгуста Сесар) (18.5.1895, Нікінаома, каля г. Масая, Нікарагуа — 21.2.1934),
дзеяч нац.-вызв. руху Нікарагуа. Рабочы на шахтах і рудніках у Нікарагуа, Гандурасе, Гватэмале і Мексіцы. У кастр. 1926 арганізаваў паўстанне рабочых залатых прыіскаў Сан-Альбіна супраць акупацыі Нікарагуа войскамі ЗША. Узначаліў паўстанцкую армію, якая да 1931—32 налічвала 6 тыс.чал. і кантралявала значную ч.тэр. Нікарагуа. Запрошаны на мірныя перагаворы з новым урадам краіны, арыштаваны па загадзе камандуючага нац. гвардыяй А.Самосы Гарсія і расстраляны. У яго гонар названы Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення ў Нікарагуа.
Літ.:
Гонионский С.А. Сандино. М., 1965;
Идейное наследие Сандино: Пер. с исп. М., 1982;
Гутьеррес Дуарте М.А. Аугусто С.Сандино. М., 1991.
САНДЗІНІ́СЦКІ ФРОНТ НАЦЫЯНА́ЛЬНАГА ВЫЗВАЛЕ́ННЯ (El Frente Sandinista de Liberación Nacional),
левая паліт. партыя ў Нікарагуа. Створаны ў 1961 групай левых нікарагуанскіх дзеячаў на чале з К.Фансекам Амадорам. Ставіў мэтай адхіленне ад улады ў Нікарагуа алігархічнага рэжыму на чале з сямейным кланам Самоса, ажыццяўленне дэмакр. і сац. рэформ. З канца 1960-х г. вёў узбр. барацьбу супраць рэжыму А.Самосы Дэбайле, узначаліў Нікарагуанскую рэвалюцыю 1979. Пасля перамогі рэвалюцыі ператварыўся ў паліт. партыю і сфарміраваў урад Нікарагуа, які ажыццявіў шэраг рэформ сацыяліст. ўзору. З 1990, пасля паражэння на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, у апазіцыі.
дэкаратыўная арх. дэталь у выглядзе невял. прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка (радзей у інтэр’ерах). Часам апіраецца на кансолі і завяршаецца франтонам. Вядомы са старажытнасці (манум. ордэрная архітэктура Стараж. Грэцыі і Рыма). Пашыраны ў архітэктуры рэнесансу і інш. стыляў.
італьянская актрыса. Прываблівы выгляд, абаянне маладосці прынеслі ёй поспех у фільмах «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964). Адкрытая эратычнасць яе гераінь спалучаецца з інтэлектуальна-вытанчанай манерай выканання ў фільмах «Амаральны» (1967), «Канфарміст» (1970), «Мы так кахалі адзін аднаго» (1975), «Дваццатае стагоддзе» (1976), «Тэраса» (1979) і інш. У 1980—90-я г. здымалася пераважна ў меладрамах і дэтэктывах.
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Паўночным м. ў вусці р. Уір (увоз драўніны, вываз вугалю). Прам-сць: суднабуд., вытв-сць суднавых рухавікоў; эл.-тэхн., шкляная, швейная, папяровая. Паблізу здабыча каменнага вугалю.
САНЕ́ЕЎ (Віктар Данілавіч) (н. 3.10.1945, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, трайны скачок). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Груз.ін-т субтрапічнай гаспадаркі. Аграном. Чэмпіён XIX, XX і XXI Алімп. гульняў (1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія; 1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён Еўропы 1969, 1974; у закрытых памяшканнях — 1970, 1971, 1975, 1976, 1977. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1971, 1978. Чэмпіён СССР 1968, 1969, 1970, 1971, 1973, 1975, 1987. Рэкардсмен свету 1968, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975.