ПАНКО́ВА (Софія Сяргееўна) (27.9.1902, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія — 13.11.1942),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла Маск. пед.ін-т (1926). З канца 1926 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: заг. аддзелаў Беластоцкага, Брэсцкага акр., Пінскага гар. к-таў КПЗБ. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928). За рэв. дзейнасць 22.10.1928 арыштавана польскімі ўладамі і зняволена. Пасля вызвалення з канца 1931 у Мінску. Працавала ў Ін-це гісторыі партыі і рэв. руху, Мінскай шкале КПЗБ. З канца 1934 сакратар Навагрудскага, Беластоцкага, Гродзенскага акр. к-таў КПЗБ. 30.7.1935 зноў арыштавана, прыгаворана да 12 гадоў турмы. У 1939—41 старшыня Беластоцкага гаркома МОПРа. У Вял.Айч. вайну ўвосень 1942 перакінута ў акупіраваны Віцебск, з В.З.Харужай арганізоўвала работу патрыят. падполля. 13.11.1942 арыштавана. Закатавана ням. фашыстамі.
ПАНКО́Ў (Аляксандр Альбертавіч) (н. 1.2.1953, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне фізікі высокіх энергій. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1976) і працаваў у ім. З 1983 у Гомельскім тэхн. ун-це імя П.В.Сухога. Навук. працы па фенаменалагічным аналізе прадказання электраслабай тэорыі элементарных часціц, па пошуку новых фіз. аб’ектаў і з’яў нестандартнай фізікі на электрон-пазітронных і адронных калайдэрах.
Тв.:
О новой возможности исследования эффектов дополнительных калибровочных Ζ′-бозонов в процессе e+e− → l+l− на установке TRISTAN (разам з І.С.Сацункевічам) // Ядерная физика. 1988. Т. 47, вып. 5;
0 механизме усиления эффектов новой физики в процессе e+e− → W+W− // Там жа. 1992. Т. 55, вып. 2.
ПАНКРА́Т (Ганна Купрыянаўна) (13.2.1912, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.2.1995),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1962). Скончыла студыю БДТ-1 (1934). З 1933 працавала ў БДТ-1, з 1938 у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—72 у Гродзенскім абл.драм. т-рах. Выканаўца характарных, драм. роляў. Творчасці ўласцівы спасціжэнне сац. прыроды вобраза, пластычнасць знешняга малюнка ролі. Стварыла яркія праўдзівыя характары: у БДТ-1 — Ульяна («Бацькаўшчына» К.Чорнага); у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры — Настулька, Вера Міхайлаўна («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы); у Гродзенскім т-ры — Паліна («Трыбунал» А.Макаёнка), Ганна Іванаўна («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Паліксена, Купавіна, Уланбекава, Усціння Навумаўна, Курыцына, Кабаніха («Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі», «Выхаванка», «Свае людзі — паладзім», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Навальніца» А.Астроўскага), Рашэль, Надзея, Васіліса, Прытыкіна («Васа Жалязнова», «Апошнія», «На дне», «Варвары» М.Горкага).
ПАНКРА́ТАВА (Ганна Міхайлаўна) (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы истории» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
ПА́НКРАЦ (Генрых Якаўлевіч) (15.5.1907, г. Запарожжа, Украіна — 2.10.1981),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1970). Скончыў пед.ін-т у г. Энгельс (Расія, 1937). Працаваў у Маскоўскім ін-це замежных моў (1938—42). З 1946 выкладчык Алма-Ацінскага, з 1969 заг. кафедры Мінскага ін-таў замежных моў. Даследаваў фанетыку, фаналогію, марфалогію, сінтаксіс, гісторыю ням. мовы. Перакладаў з рус. мовы на нямецкую.
Тв.:
Семантика и лексико-грамматическая структура переспроса в немецком языке. Алма-Ата, 1957;
Нижненемецкий диалект в СССР (фонетика, словообразование, формообразование). Л., 1968;
бел. мовазнавец. Сын Г.Я.Панкраца. Д-рфілал.н. (1993), праф. (1993). Скончыў Мінскі ін-т замежных моў (1972). У 1974—78, 1983—85 у Мінскім пед. ін-це. З 1986 у Мінскім лінгвістычным ун-це. З 2000 жыве ў Канадзе. Даследуе марфалогію, словаўтварэнне, семантыку англ. мовы, распрацоўвае праблемы агульнага мовазнаўства, кагнітыўнай лінгвістыкі, методыкі выкладання моў.
Тв.:
Морфонология в описании языков. М., 1983 (разам з А.С.Кубраковай);
Пропозициональные структуры и их роль в формировании языковых единии разных уровней. Мн.;
М., 1992;
Краткий словарь терминов когнитивной лингвистики. М., 1996 (у сааўт.).
ПАНКРЭАТЫ́Т [ад грэч. pankreas (pankreatos) падстраўнікавая залоза],
запаленне падстраўнікавай залозы. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Прыкметы вострага П. — моцны боль у верхняй палавіне жывата, які аддае ў паяснічную вобласць злева, моташнасць, ірвота і г.д. Ускладненні: перытаніт, абсцэс, кісты і інш. Пры хранічным П. паступова развіваецца недастатковасць вонкавай і ўнутр. сакрэцыі падстраўнікавай залозы. Лячэнне вострага П. — тэрапеўт. і хірург., хранічнага — дыета з абмежаваннем тлушчу, кансерватыўнае, хірургічнае.
выпадковае, свабоднае (неабмежаванае) скрыжоўванне разнаполых асобін з рознымі генатыпамі ў папуляцыі ці інш. унутрывідавой групе арганізмаў. У рознай ступені характэрна для большасці відаў жывёл і раслін і залежыць ад характару іх размнажэння. Тэрмін «П.» ўвёў А.Вейсман (1885). Поўная П. магчыма ў «ідэальных» папуляцыях (бясконца вял., у якіх кожная асобіна мае аднолькавыя магчымасці апладнення асобінай другога полу, пры адсутнасці адбору, ціску мутацый, міграцый і інш.), калі адбываецца выпадковае камбінаванне гамет і раўнаважнае размеркаванне частот генатыпічных класаў асобін у адпаведнасці з Хардзі—Вайнберга законам. У прыродзе ажыццяўляецца толькі ў той ці інш. ступені і забяспечвае генетыка-эвалюц. адзінства ўнутрывідавых груповак і віду ў цэлым.