рака ў Замбіі, левы прыток р. Замбезі. Даўж. каля 1000 км, пл. басейна каля 140 тыс.км². Пачынаецца на водападзельным плато Конга-Замбезі, цячэ пераважна ў нізкіх забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні ўтварае цясніну даўж. 26 км. ГЭС, вадасховішча. Суднаходная на 240 км ад вусця. У сярэдняй ч. басейна К. — нац. парк Кафуэ.
горад на ПнЗ Перу, на схілах Зах. Кардыльеры, на выш. 2,7—2,8 тыс.м.Адм. ц. дэпартамента Кахамарка. Адзін з гал. цэнтраў дзяржавы інкаў. У 1533 іспанцамі тут быў пакараны смерцю апошні ўладар інкаў Атаўальпа. 93 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Прам-сць: харч., гарбарная, тэкстыльная. Рамесная вытв-сць саламяных капелюшоў, чаканка па серабры. Ун-т. Арх. помнікі 17—18 ст.
вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Верхнядзвінск, 194 км ад Віцебска. 609 ж., 276 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
гарадскі бытавы танец. Муз. памер . Тэмп умераны. Як бальны танец створаны ў пач. 20 ст.рус. балетмайстрам М.Гаўлікоўскім. На Беларусі пашыраны ў сял. побыце, спарадзіў шэраг харэаграфічных мадыфікацый. Выконваецца парамі па крузе слізготным крокам. Адна з характэрных фігур: партнёры, стоячы тварам адзін да аднаго, удараюцца спачатку правымі, потым, пасля пляскання ў далоні, левымі рукамі. Сцэн. варыянт танца «Полька-каханачка» стварыў бел. балетмайстар В.Партной.
КАХАНО́ВІЧ (Міхаіл Сілуянавіч) (вер. 1882, в.Вял. Лукі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл — 19.3.1934),
бел.паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Выкладаў у навуч. установах Вільні, Магілёва. Чл.Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Рэдактар газ. «Могилевские известия» (1917). Ўдзельнік з’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліп. 1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі з’езда беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, у 1919—22 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Выступаў з публіцыст. артыкуламі ў бел.перыяд. друку, аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (у кн. «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі яго смерці», 1920). У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі. З 1925 у БССР, працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва», у выдавецтвах, займаўся перакладамі. 11.8.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», 9.1.1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.8.1956.