дзярж. і паліт. дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальна-радыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад Альфары прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы Альфары скліканы 1-ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта.
гельмінтозная хвароба жарабят і дарослых коней, якая выклікаецца нематодай Alfortia edentatus. Пашыраны ўсюды. Паразіты пашкоджваюць тоўсты кішэчнік і выклікаюць запаленне брушыны. Хвароба працякае востра і хранічна. Вострае цячэнне (прыгнечанне, адмова ад корму, анемія, павышэнне т-ры цела) звычайна бывае ў жарабят, многія з захварэлых гінуць. Хранічнае цячэнне (2—3 месяцы) часцей у дарослых коней. Лячэнне тэрапеўтычнае.
α-распад, самаадвольны радыеактыўны распад атамных ядраў, пры якім адбываецца выпрамяненне альфа-часціц (гл.Радыеактыўнасць). Найменш пранікальны від выпрамянення, што выпускаецца радыеактыўнымі рэчывамі. Тэорыя альфа-распаду (Г.Гамаў, ЗША, 1927) заснавана на квантава-мех. апісанні руху α-часціцы ў патэнцыяльнай яме з бар’ерамі: паколькі энергія α-часціц складае 5—10 МэВ, а вышыня кулонаўскага бар’ера ў цяжкіх ядрах 25—30 МэВ, то вылет α-часціцы з ядра можа адбывацца толькі за кошт тунэльнага эфекту. Вядома больш за 300 α-актыўных ядраў, большасць з якіх штучныя. Альфа-распад характэрны ў асноўным для цяжкіх ядраў з масавым лікам A>200 і ат. нумарам Z>82. Час жыцця α-радыеактыўных ядраў ад 3·10-7с (для 212Po) да 1017 гадоў (для 204Pb).
прылада для вымярэння энергетычнага размеркавання альфа-часціц. У магнітным альфа-спектрометры α-часціцы праходзяць у вакууме праз магн. поле, перпендыкулярнае напрамку іх руху, адхіляюцца на розныя вуглы ў залежнасці ад іх энергіі і збіраюцца ў розных месцах калектара. Маюць высокую раздзяляльную здольнасць і малую святласілу; выкарыстоўваюцца для даследавання ядраў з перыядам паўраспаду T1/2 < 105 ÷ 106 гадоў. Іанізацыйны альфа-спектрометр — іанізацыйная камера; выкарыстоўваецца для даследавання ядраў з T1/2 < 106 гадоў і ядраў новых элементаў.
Схема руху альфа-часціц з рознай энергіяй у магнітным альфа-спектрометры (магнітнае поле перпендыкулярнае плоскасці чарцяжа).
ядро атама гелію 42He. Выпрамяняецца некаторымі радыеактыўнымі ядрамі (нуклідамі) і складаецца з 2 пратонаў і 2 нейтронаў, звязаных ядзернымі сіламі. Зарад альфа-часціцы +2, маса 6,644·10-27кг, магн. момант і спін роўныя 0. Метады назірання альфа-часціц заснаваны на іанізацыі.
назва легкавых аўтамабіляў аднайменнай італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1930. З 1986 фірма выпускала аўтамабілі малога і сярэдняга класаў з павышанымі дынамічнымі якасцямі. Рабочы аб’ём рухавікоў 1,2—2,5 л, магутнасць 46—118 кВт, макс. скорасць 150—210 км/гадз.
Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
італьянскі драматург і паэт; стваральнік нац. трагедыі класіцызму. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1766). Аўтар трагедый: «любоўных» («Антоній і Клеапатра», 1774—75; «Піліп», 1776; «Актавія», 1779, і інш.), «свабоды» («Віргінія», 1777; «Змова Пацы», 1777—81; «Брут І», «Брут II», абедзве 1786, і інш.), «пра барацьбу за трон» («Дон Гарсія», 1774—78; «Марыя Сцюарт», 1777—86, і інш.), «сямейных пачуццяў» («Антыгона», 1775—76; «Альцэста», 1797, і інш.), «унутранай барацьбы» («Саул», 1782); «Міра», 1784); камедый у вершах (1800—03): «Адзіны», «Нямногія», «Проціяддзе», «Развод» і інш.; эпіграм, сатыр, празаічных памфлетаў (зб. «Ненавіснік Галаў», 1799); трактатаў «Пра тыранію», «Пра ўладара і літаратуру» (абодва 1789); аўтабіяграфіі «Жыццё Віторыо Альф’еры з Асты, расказанае ім самім» (1806). Яму належаць каля 200 санетаў і пераклады з антычных класікаў.
нац.-дэмакратычны рух збяднелай інтэлігенцыі, малазямельных і беззямельных сялян у паўд.-ўсх. Венгрыі (Альфёльдзе) супраць пагаднення 1867 пра стварэнне аўстра-венг. дзяржавы. Праходзіў пад лозунгамі свабоды, раўнапраўя, аднаўлення канстытуцыі 1848. Пачаўся са стварэння па ініцыятыве адваката Я/Асталаша дэмакр. гурткоў. Сяляне выступалі за падзел лугоў і пашаў, адмену падаткаў; мелі месца ўзбр. сутыкненні з войскамі. Альфёдаўскага руху задушаны аўстра-венг. урадам у 1868.
тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.