ЖУ́ЛІКАЎ (Пётр Георгіевіч) (вер. 1910, с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1934), курсы партактыву пры ЦКВКП(б) (1937). З кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт.к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КЛ(б)Б. У жн. 1941 у акупіраваным Брэсце Ж. (падп.псеўд.Пятроў) — ініцыятар стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб’ядноўваў 7 падп. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і закатавалі ў турме.
польскі акцёр, драматург. Удзельнік паўстання 1794. Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыст. часопісы, выступаў у Нац. т-ры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар папулярных камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш.
ЖУНДЫАІ́ (Jundiai). горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1655. Каля 350 тыс.ж. (1995). Уваходзіць у склад Вял.Сан-Паўлу. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., хім., металургічная, маш.-буд. (вытв-сцьтэкст. машын). Цэнтр раёна вінаградарства.
ЖУ́НІН (Сяргей Георгіевіч) (31.8.1906, с. Мядзведзіцкае Кімрскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.1.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1928. З чэрв. 1941 на Зах. фронце, нам. камандзіра танк. палка. З ліп. 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім р-нах, камандзір групы атрада «Сяргея», адначасова ў кастр. 1942 — жн. 1943 камандзір 8-й Круглянскай партыз. брыгады, у жн.—снеж. 1943 — Круглянскай ваенна-аператыўнай групы, потым — 8-й партыз. брыгады. Аўтар кн. «Ад Дняпра да Буга» (1974).
ЖУ́НІНА (Ларыса Аляксандраўна) (25.7.1914, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 18.10.1981),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1970). Скончыла БПІ (1938), дзе працавала з 1946, з 1976 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па даследаванні механізмаў утварэння сілікатных матэрыялаў і распрацоўцы новых відаў шкла і сіталаў са спец. ўласцівасцямі.
Тв.:
Минералообразование в процессе кристаллизации шлакосодержащего ситалла пироксенового состава (у сааўт.) // Эксперимент в области технического минералообразования (у сааўт). М., 1975.
дзеяч франц. і міжнар.прафс. руху. У 1909—40 і 1945—47 ген. сакратар франц.Усеагульнай Канфедэрацыі Працы. Чл.франц. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Чл.Міжнар. бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919—40 адзін з лідэраў Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагера Бухенвальд (1943—45). З 1947 старшыня Эканам. савета Францыі. З 1949 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза свабодных прафсаюзаў і старшыня Міжнар. Савета Еўрап. руху. Аўтар кн. «Раззбраенне» (1927). Нобелеўская прэмія міру 1951.
адм.-тэр. адзінка ў паўд. і зах. славян у 10 — пач. 20 ст. На чале Ж. стаяў жупан (першапачаткова радавы старэйшына, пазней феадал). У тапаніміцы Югаславіі, Харватыі, Славеніі і інш. Ж. — назва некат. гіст. абласцей.
старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і інш.слав. народаў. У 16—19 ст. быў абавязковай часткай адзення шляхты, мяшчан, укр. казакоў. Шылі пераважна з белага або шэрага сукна (радзей атласу. аксаміту). Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі на гузікі і падпяразвалі поясам. Паверх Ж. насілі кунтуш.
Да арт.Жупан. Партрэт К.Весялоўскага ў жупане з кунтушом. Невядомы мастак. 1636.
дзеючы вулкан на ПдУ п-ва Камчатка. Складзены з андэзітавай і базальтавай лаваў. Мае 3 злітныя конусы, якія ўтвараюць хрыбет, выцягнуты на ПнЗ на 25 км. Самы ўсх. вулкан дасягае выш. 2927 м. Слабая фумарольная дзейнасць. На схілах ледавікі. Апошняе вывяржэнне ў 1957.
ЖУПА́НЧЫЧ ((Żupančić) Отан) (23.1.1878, в. Вініца, Славенія — 11.6.1949),
славенскі паэт; адзін з прадстаўнікоў т. зв. «славенскага мадэрну». Чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1938). Дырэктар Нац.т-ра ў Любляне (1918—49). У першым паэт.зб. «Чаша п’янлівасці» (1899) адчуваецца ўплыў дэкадансу. Зб. «Праз раўніну» (1904) поўны жыццесцвярджальных ідэй і вобразаў. Аўтар зб-каў «Маналогі» (1908), «На досвітку дня Віда» (1920; на грамадска-паліт. тэмы), «Барвінак пад снегам» (1945). Яго творчасці ўласціва сувязь з нар.-паэт. традыцыямі: кн. для дзяцей «Пісанкі» (1900), «Сто загадак» (1915), п’есы «Ноч на свята верных душ» (1904) і інш. Вядомы як публіцыст і перакладчык. Творы Ж. на бел. мову перакладаў Н.Гілевіч (анталогія «Маці мая, Славенія», 1976, і інш.).