ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ ЗА́МАК Існаваў у 14—17 ст. Размяшчаўся за 3 км ад г.п.Езярышча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. У плане чатырохвугольнік (100 х х 120 м). Быў абкружаны землянымі валамі з 3 вежамі і ровам, які аддзяляў замак ад астатняй тэр. паўвыспы. У час паводак замак ператвараўся ў астраўную крэпасць. Паводле польскага храніста Р.Гейдэнштэйна, у 16 ст. Е.з. меў значныя ўмацаванні і разам з Полацкім замкам панаваў над «усім краем». У Лівонскую вайну 1558—83 узяты рус. войскам (1565) і спалены, потым адбудаваны. У 1579 яго знішчылі ў час штурму войскі караля Стафана Баторыя, пазней адноўлены. У пач. 17 ст. ў час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны па загадзе караля Жыгімонта III Вазы езярышчанскім старостам К.Сакалінскім. У жн. 1654 замак захапіла рус. войска на чале з ваяводам С.Стрэшневым. Захаваліся рэшткі валоў.
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—29 і 1958—62. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Езярышча. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. 12.10.1929 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Гарадоцкага раёна. 12.2.1935 утвораны Мехаўскі раён з цэнтрам на ст. Езярышча, які 18.3.1958 перайменаваны ў Е.р. Быў у складзе Віцебскай вобл. Уключаў г.п. Езярышча і 9 сельсаветаў (у 1960—11 сельсаветаў). 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Гарадоцкага р-на.
горад у Расіі, у Краснадарскім краі, порт на беразе Таганрогскага зал. Азоўскага м. 80,5 тыс.ж. (1992). Эканамічны цэнтр Кубанскага Прыазоўя.
Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, аэрапорт. Цэнтр рыбапрамысл. раёна. Прадпрыемствы харчасмакавай, лёгкай, камбікормавай, дрэваапр. (мэблевая ф-ка) і маш.-буд. (з-ды паліграфічных машын, станкабуд., суднарамонтны, «Атракцыён») прам-сці. Вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча. Музеі гісторыка-краязнаўчы і мастацкі. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт. Клімат умераны, з рысамі марскога, з вельмі цёплым летам. Характэрная асаблівасць — ветранае сонечнае надвор’е (брызы). Мясц.мінер. воды і глеевыя гразі Ханскага воз. з інш. сродкамі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, гінекалагічнай сферы, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, скуры.
мелкаводны заліў каля паўн.-ўсх. берага Азоўскага м. Утвораны вусцем р. Ея, адгароджаным ад мора Ейскай і Глафіраўскай пясчанымі косамі. Даўж. каля 24 км, шыр. да 13 км, глыб. да 3,2 м. На зах. беразе лімана — г. Ейск.
горад у Расіі, цэнтр Свярдлоўскай вобл., на р. Ісець (Сярэдні Урал). 1278 тыс.ж. (1996). Буйны чыг. і аўтадарожны вузел. Аэрапорт. Метрапалітэн. Газаправоды. Найбуйнейшы цэнтр машынабудавання (ВА «Уралмаш», «Уралэлектрацяжмаш», «Уралхіммаш»; з-ды турбаматорны, буравога і металургічнага абсталявання, трансп. машынабудавання, падшыпнікавы і інш.), чорнай металургіі (Верх-Ісецкі металургічны з-д); развіты таксама прыладабуд. і эл.-тэхн. (кабель, трансфарматары, з-ды дакладнай механікі, оптыкі, халадзільнікаў і інш.), хім. (шыны, пластмаса і інш.), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харчасмакавая прам-сць; каменярэзная вытв-сць (з-д «Уральскія самацветы»). Уральскае аддзяленне Рас.АН, 14 ВНУ (у т. л.ун-т), 8 музеяў, 5 тэатраў. Арх. помнікі: жылыя і грамадскія будынкі ў стылі класіцызму (18, 19 ст.), сабор Аляксандра Неўскага (1-я пал. 19 ст.).
Засн. ў 1721 В.М.Тацішчавым як горназаводскі культ. і гандл. цэнтр Урала. Пазней Ісецкі з-д і крэпасць назвалі Е. у гонар Кацярыны I. Тут размяшчаліся Уральскае горнае ўпраўленне, горназаводская школа, з 1735 манетны двор. У 1763 праз Е. пракладзены Сібірскі тракт. З 1781 цэнтр вобласці, з 1796 пав. горад Пермскай губ. У 1834 засн. Горны музей, у 1836 — абсерваторыя. З канца 19 ст. важны чыг. цэнтр Урала, адзін з цэнтраў рэв руху. У ліп. 1918 у Е. расстраляны апошні рас. імператар Мікалай II з сям’ёй. Месца значных баёў у грамадз. вайну (гл.Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918). З 1919 цэнтр Екацярынбургскай губ., з 1923 — Уральскай, з 1934 — Свярдлоўскай абласцей. У 1924—91 наз. Свярдлоўск.
Е́КЕЛЬЧЫК (Міхаіл Емяльянавіч) (28.12.1928, Мінск — 19.11.1976),
бел. спецыяліст у галіне вытв-сці выліч. тэхнікі. Скончыў Саратаўскі ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1951). З 1958 на Мінскім з-дзе ЭВМ, з 1964 гал. інжынер Брэсцкага з-да эл.-вымяральных прылад. Займаўся распрацоўкай і асваеннем серыйнай вытв-сці ЭВМ тыпу «Мінск», ЕСЭВМ і выліч. комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
горад у Латвіі, прыстань на р. Ліелупе. 73,9 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабуд. (з-ды «РАФ», с.-г. машын), металаапр., лёгкая і харчовая. С.-г. акадэмія. Музеі: краязнаўчы, гіст. і мастацкі. Арх. помнікі: касцёл св. Ганны (1573—1641), барочны палац Бірона (18 ст., арх. В.Растрэлі, перабудаваны ў 19 і 20 ст., на месцы замка 13 ст.), т.зв. Акадэмія Пятра (1771, цяпер музей), т.зв. Віла Медэма ў стылі класіцызму (пач. 19 ст.).
Засн. ў 1226. Наз. Мітава (да 1917) ад аднайм. замка. пабудаванага Лівонскім ордэнам у 1265. У 1561—1795 сталіца Курляндскага герцагства (з 1573 горад). У 1795 далучана да Расіі, цэнтр Курляндскай губ. У 1920—40 і з 1991 горад у Латв. рэспубліцы, у 1940—90 у Латв. ССР. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—44).
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае на тэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
рака ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас.р. Дняпро). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 102 км². Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Зелянец. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 7 км.