кірунак у жывапісе і графіцы паўд. Германіі і Аўстрыі 1-й пал. 16 ст. Да Д.ш. адносяць раннія творы Л.Кранаха Старэйшага, А.Альтдорфера, В.Губера і інш., якія вылучаюцца свабодай маст. фантазіі, эмацыянальнасцю, пантэістычным, падчас казачным успрыманнем прыроды, цікавасцю да ляснога і рачнога пейзажу, да прасторы і святла, дынамічнай, парывістай манерай пісьма (часам дробнымі мазкамі), вострай выразнасцю малюнка і інтэнсіўнасцю колеру. Познагатычныя традыцыі пераплятаюцца ў Д.ш. з рэнесансавымі тэндэнцыямі.
пашыраная ў гіст. л-ры агульная назва княстваў Малдова і Валахія, якія існавалі ў 14 — сярэдзіне 19 ст. Пасля іх аб’яднання (1859) узнікла новая дзяржава пад назвай Румынія (з 1861).
ДУ́НДЗІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 28.10.1950, в. Чырвоны Бор Чавускага Р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Адзін з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Квадрат» (1987). Сярод асн. твораў: серыі «Ікар» (1975—77), «Гараскоп» (1985), «Індыйскі цыкл» (1989—95), «Хрысціянскі цыкл» (1989), «Час збіраць камяні» (1992—93), трыпціх «Веліч» (1993), дыпціх «Песня песняў Саламонавых» (1996) і інш. Пераважаюць філас.-метафарычныя і сімвалічныя вобразы, біблейскія і гіст. матывы, складаная архітэктоніка, спалучэнне рэальных і ўмоўных форм. Творам уласціва экспрэсіўнасць і чысціня колеру. Аўтар экспазіцый у Бярэзінскім запаведніку (1983), віцебскіх музеях, маст. афармлення Палаца шлюбаў у Барысаве (1996).
М.Л.Цыбульскі.
М.Дундзін. «Я прыйшоў у сад мой...» З дыпціха «Песня песняў Саламонавых». 1996.
ДУ́НДЗІЧ (Алека) (сапр.Чоліч Мілуцін; 13.4.1896, паводле інш. звестак 12.8.1897, с. Грабавец, Харватыя — 8.7.1920),
адзін з камандзіраў Чырв. Арміі ў грамадз. вайну ў Расіі. Харват. Удзельнік 1-й сусв. вайны (быў у аўстра-венг. арміі), у 1916 трапіў у рас. палон. З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. У грамадз. вайну ваяваў на камандных пасадах у кавалерыі (у т. л. памочнік пры камандуючым 1-й Коннай арміяй С.М.Будзённым) пераважна на тэр. Украіны. Загінуў у баі каля г. Роўна.
ДУНЕ́Ц (Хацкель Майсеевіч) (студз. 1897, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі крытык і публіцыст. Працаваў у Віцебску на парт. рабоце. З 1926 у Мінску: нам. рэдактара газ. «Акцябэр» («Кастрычнік»), адказны рэд.газ. «Літаратура і мастацтва». У 1930—34 нам. наркома асветы БССР. У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на ухтпячорскіх лагерах. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967. Даследаваў яўр. л-ру, пісаў пра бел. пісьменнікаў («Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове», 1929, «У змаганнях», 1931, «За Магнітабуд літаратуры», 1932, «Пра пісьменнікаў і творы», 1933, «На літаратурныя тэмы», 1934, і інш.).
ДУНІКО́ЎСКІ ((Dunikowski) Ксаверы Францішак) (24.11.1875, г. Кракаў, Польшча — 26.1.1964),
польскі скульптар, мастак. Скончыў Кракаўскую АМ (1903), з 1930 яе прафесар. Прафесар Дзярж. вышэйшай школы пластычных мастацтваў у Вроцлаве (з 1959). Творчасць Д. зазнала ўплыў сімвалізму (цыкл «Чалавек», 1898—1905), кубізму («Надмагілле Баляслава Смелага», 1917—20), Майстар партрэтаў (А.Міцкевіч, 1908, і інш.). У 1925—29 выканаў для Вавельскага замка ў Кракаве серыю «Вавельскія галовы». У 1940-я г. стварыў «Пантэон польскай культуры». Аўтар помніка Ю. Дзятлу ў Кракаве (1937—39), мемар. манументаў «Помнік паўстанцам» каля г. Аполе (1946—52), «Помнік вызвалення зямлі Варміньскай і Мазурскай» у Ольштыне (1949—53). Дзярж. прэміі Польшчы 1948, 1955.
К.Дунікоўскі. Адам Міцкевіч. З серыі «Вавельскія галовы». 1925—29.
адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах. Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.
адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл.Пл. 900 км². 366 нас. пунктаў (1946). Цэнтр — г.п.Дунілавічы. 12.10.1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў: Ваўкалацкі, Варапаеўскі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі. З 20.9.1944 раён у складзе Полацкай, з 3.8.1954 Маладзечанскай абласцей. 20.1.1960 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Глыбоцкага р-на.
помнік архітэктуры позняга барока. Засн. ў 1683 па фундацыі Е.Белазор у в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Да 1766 існаваў драўляны касцёл. Мураваны будынак узведзены ў 1769—73 пры 2-павярховым кляштары дамініканцаў (не збярогся). У 1866 пераабсталяваны пад праваслаўную царкву (з 1919 зноў касцёл).
Мураваная 3-нефавая 2-вежавая базіліка. У аздабленні фасадаў выкарыстаны плоскія пілястры (на галоўным — падвойныя ўвагнутыя), прафіляваныя цягі, раскрапоўкі, валюты і інш. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Скляпенні аздоблены фрэскавай размалёўкай у выглядзе расліннага арнаменту і картушаў.