Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

дарабі́ць

1. (скончыць работу) völlig beénden; fértig máchen; zu Énde führen [bríngen*]; fértiġ stéllen;

2. (зрабіць дадаткова) zúsätzlich máchen;

3. (дапрацаваць) nácharbeiten vt

дарава́льны verzéihlich, entschúldbar;

дарава́льная гра́мата гіст. Gnádenbrief m -(e)s, -e

дарава́нне​I н. (прабачэнне) Verzéihung f -, -en

дарава́нне​II н. (здольнасць) Begábung f -, -en, Talént n -(e)s, -e;

прыро́джанае дарава́нне Natúrtalent n, ángeborene Begábung;

духо́ўнае дарава́нне Géistesgaben pl

дарава́ць

1. (зняць віну, прабачыць) éine Schuld verzéihen* [vergében*];

2. (вызваліць ад якога-н абавязку) stréichen* vt; erlássen* vt;

дарава́ць пазы́ку каму-н. j-m éine Schuld erlássen*;

◊

дару́йце! Verzéihung!; verzéihen Sie!, entschúldigen Sie!

Дарагабу́ж м. Dorogobúsch n -s

дарагаві́зна ж. разм. гл. дарагоўля

дарагі́

1. téuer, wértvoll; kóstbar;

2. перан. téuer, wert;

дарага́я перамо́га ein víele Ópfer kóstender Sieg , ein schwer [téuer] erkáufter Sieg;

3. (улюбёны) lieb, gelíebt, téuer, wert;

дарагі́ ся́бра! líeber [téurer] Freund!;

до́бры дзень, мае́ дарагі́я! Gúten Tag, méine Líeben!;

мой дарагі́! mein Líeber!

дараго́ўля ж. Téuerung f -; Vertéuerung f - (падаражэнне); der hóhe Preis m -es, -e

дара́дзіць гл. раіць