Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

абсе́вак м. (агрэх) с.-г. únbewachsene [káhle] Stélle; níchtbearbeitete [únbesäte] Stélle

абсе́кчы beháuen* vt

абсемяні́ць, абсемяня́ць с.-г. besäen vt, besámen vt

абсервато́рыя ж. Observatórium [-vɑ-] n -s, -ri¦en, Stérnwarte f -, -n (астранамічная); Wétterwarte f (метэаралагічная)

абсе́сці

1. sich (herúm) sétzen (што-н. um A);

2. (утварыць асадак) éinen Bódensatz [Níederschlag] bílden; хім. sich áblagern, sich ábsetzen;

3. (асесці – пра снег, глебу і г. д.) sich sénken, sich sétzen; ábsacken vi (s); éinsinken* vi (s)

абсе́чаны beháuen

абсе́яны

1. с.-г. besät;

2. (абсыпаны чым-н.) übersä́t, bedéckt

абсе́яць

1. с.-г. besäen vt;

2. (пакрыць чым-н.) übersä́en vt, bedécken vt

абсі́вераць (загрубець ад ветру) rau und ríssig wérden

абскака́ць

1. (вакол каго-н., чаго-н.) um j-m, um etw. (A) galoppíeren vi; umréiten* vt;

2. перан. (апярэдзіць у чым-н.) j-m überhólen