Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

тара́нтул м. заал. Tarántel f -, -n

тарара́м м. разм. Durcheinánder n -s, Wírrwar n -s, Tohuwabóhu n -s, -s;

учыні́ць тарара́м у ха́це [до́ме] das Haus auf den Kopf stéllen, das Únterste zuóberst kéhren

тарата́йка ж. разм. zwéiräd(e)riger Wágen

тарато́рыць разм. pláppern vi, schwátzen vi

тара́шчыцца glótzen vi; die Áugen áufsperren [áufreißen*]

тарбахва́т м. (хабарнік) bestéchlicher [käuflicher] Mensch

таргава́цца

1. камерц. (пра цану) hándeln vi;

2. разм. (спрачацца з-за чаго-н.) féilschen vi (um A)

таргану́цца (krámphaft) zúcken vi

таргану́ць zúpfen vt, zíehen* vi (чым-н. mit D, за што-н. an D);

таргану́ць за рука́ў am Ärmel zúpfen [zíehen*]

таргі́ мн. камерц., фін. Áusschreibung f -, -en; Auktión f -, -en, Verstéigerung f -, -en;

міжнаро́дныя таргі́ [тэ́ндары] internationále Áusschreibung, internationáler Ténder;

публі́чныя таргі́ öffentliche Verstéigerung;

та́йныя [сакрэ́тныя] таргі́ geschlóssene Áusschreibung, geschlóssener Ténder;

прызнача́ць таргі́ éine Áusschreibung ánkündigen;

право́дзіць таргі́ éine Áusschreibung ábhalten*