Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ме́сяц м.

1. (нябеснае цела) Mond m -(e)s;

по́ўны ме́сяц Vóllmond m;

2. (адрэзак часу) Mónat m -(e)s, -e;

бягу́чы ме́сяц láufender Mónat;

насту́пны ме́сяц kómmender [nächster] Mónat;

у пача́тку ме́сяца am Mónatsanfang;

у канцы́ ме́сяца Énde des Mónats;

ме́сяц таму́ (наза́д) (heute) vor éinem Mónat;

◊

мядо́вы ме́сяц Flítterwochen pl

месяца́мі прысл. mónatelang

месяцападо́бны móndförmig

ме́сячнік м.:

ме́сячнік дзіця́чай кні́гі Mónat der Kínderbücher

ме́сячны

1. Mónats-; mónatlich (штомесячны);

ме́сячны тэ́рмін Mónatsfrist f -, ein Mónat Zeit;

2. (які тычыцца нябеснага цела) Mond-;

3.:

ме́сячныя мед. гл. менструацыя

ме́тад м. Methóde f -, -n; Verfáhren n -s, -;

ме́тад рабо́ты Árbeitsweise f -;

ме́тад вымярэ́ння Méssverfahren n;

пато́чны ме́тад Flíeßbandverfahren n, Táktverfahren n

метадалагі́чны methodológisch

метадало́гія ж. Methodologíe f -, -í¦en

метады́ст м.

1. Methódiker m -s, -;

2. рэл. Methodíst m -en, -en

метадычны

1. (планамерны) methódisch, plánmäßig; systemátisch;

2. (які мае адносіны да методыкі) methódisch