САЮ́З ЛІТАРАТУ́РНА-МАСТА́ЦКІХ КРЫ́ТЫКАЎ, Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў,
добраахвотная грамадская творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвае літ. і маст. крытыкаў, літ.- і маст.-знаўцаў, культуролагаў, сацыёлагаў, журналістаў і інш. спецыялістаў у галіне маст. творчасці. Засн. ў 1997 на аснове навукова-творчага прадпрыемства «Авансцэна» (дзейнічала з 1992, да 1996 наз. Цэнтр тэатр. крытыкі «Авансцэна»). Кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — Савет, кіраўніцтва ажыццяўляе Прэзідыум Савета. Старшыня саюза — Р.Б.Смольскі. Мэты дзейнасці саюза: развіццё сістэмы літ.-знаўчай і мастацтвазнаўчай адукацыі, павышэнне прафес. ўзроўню крытыкаў, аналіз праблем сучаснай маст. культуры. Члены саюза праводзяць навукова-даследчую, аналітычную працу ў сферы сучаснай культуры і маст. творчасці, канферэнцыі, лабараторыі, семінары па пытаннях тэорыі і практыкі літ. і маст. творчасці, арганізуе фестывалі, выстаўкі, канцэрты, творчыя вечары, прапагандуе лепшыя творы літаратуры і мастацтва Беларусі за межамі краіны. Выдае зб-кі літ.-маст. артыкулаў з актуальнымі праблемамі маст. культуры Беларусі. На 2001 больш за 110 членаў.
Члены Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
1997. Э.А.Алейнікава, Г.У.Алісейчык, І.А.Аўдзееў, Р.І.Баравік, Г.І.Барышаў, А.М.Бязуглы, Г.І.Вавула, В.Б.Валодзька, М.М.Воінаў, Т.Я.Гаробчанка, М.І.Гарэцкая, Л.Ф.Голікава, В.А.Грыбайла, М.А.Гугнін, В.І.Жук, Т.І.Кажушка, Н.А.Крывашэева, С.С.Лаўшук, Ж.А.Лашкевіч, Л.А.Лявонава, А.М.Макарэвіч, Дз.Л.Мамачкін, М.А.Манохін, Г.В.Марчук, В.Т.Навуменка, У.І.Няфёд, В.Ф.Нячай, У.І.Пракапцоў, А.А.Ракаў, Г.В.Ратнікаў, У.П.Рошчын, А.В.Сабалеўскі, В.А.Салееў, Р.Б.Смольскі, М.У.Сыты, А.В.Усцінава, Н.Ц.Фральцова, С.Ф.Юркевіч, Н.А.Юўчанка, В.М.Ярмалінская.
1998. Т.В.Габрусь, Г.Л.Галкоўская, А.Р.Герштэйн, Л.А.Гулякевіч, В.В.Дапкюнас, Л.Ю.Зубарава, В.С.Іваноўскі, Т.М.Команава, А.В.Красінскі, Ю.А.Масарэнка, У.А.Мішчанчук, А.Г.Папова, Л.Д.Фінкельштэйн, І.Л.Чэбан, М.К.Янкоўскі.
1999. А.М.Аляксеенка, А.В.Ананьеў, Т.В.Аўдоніна, Н.В.Багноўская, У.П.Балюга, В.І.Бельская, У.А.Бобрык, Е.Л.Бондарава, І.У.Брылевіч, А.І.Бубянцова, Л.А.Волкава, В.М.Галец, Ю.У.Гаўрыловіч, В.В.Гвоздзева, С.І.Даніленка, А.А.Дарафеева, А.М.Дзянішчык, Т.М.Дубяк, В.В.Енджаеўская, А.А.Жук, І.М.Завадская, А.В.Іваноў, С.П.Кажушка, А.П.Кандыба, А.А.Каралёва, С.І.Карамзіна, Я.І.Клімуць, Н.В.Кузьміч, Я.Р.Лазорына, А.В.Лысянкоў, В.В.Лявоненка, П.Я.Магазіннік, А.Р.Майсеенка, В.П.Макарук, М.Ф.Макарцоў, А.А.Манушнікаў, Г.У.Мушперт, А.А.Парукаў, Дз.Дз.Паўлавец, А.Г.Пацюшка, В.П.Пракапцова, М.В.Родчанка, А.А.Савіцкая, А.В.Уласаў, К.С.Усовіч, Т.Е.Фамук, С.Г.Фейгіна, Л.І.Хмара, Дз.А.Хораў, А.П.Цебянькоў, Н.В.Ціханюк, С.В.Чайкова, У.Л.Штукар, Л.З.Шульман, В.К.Шынкарэнка.
2000. В.П.Жураўлёў, А.А.Карпілава, Б.А.Крэпак, Ю.М.Чурко.
В.А.Грыбайла.
т. 14, с. 228