ТЭОРЫЯ АПТЫМАЛЬНАГА КІРАВАННЯ
Даследаванні па тэорыі аптымальнага кіравання на Беларусі пачаліся ў канцы 1960-х
Асноўныя дасягненні (1968—75) звязаны з рэдукцыяй задач аптымальнага кіравання да канечнамерных задач выпуклага праграмавання, абгрунтаваннем універсальнай формы неабходных умоў аптымальнасці, параметрычнымі крытэрыямі кіравальнасці, назіральнасці, ідэнтыфікавальнасці сістэм са спазненнямі, кампазітных і агульных лінейных сістэм (Р.Ф.Габасаў, Л.Я.Забела, Т.Б.Капейкіна, В.В.Карпук, Ф.М.Кірылава, У.В.Крахатко, У.М.Марчанка, С.А.Мінюк, А.У.Мяцельскі); стварэннем тэорыі асаблівых аптымальных кіраванняў і ўмоў аптымальнасці высокага парадку (В.В.Альсевіч, Р.Ф.Габасаў, В.В.Гарохавік, Л.Я.Забела, Ф.М.Кірылава). Адкрыты (1972) і абгрунтаваны прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных сістэм (Р.Ф.Габасаў, Ф.М.Кірылава, Б.Ш.Мардуховіч). З 1980-х
У 1975—90 вяліся даследаванні па канструктыўнай тэорыі аптымальнага кіравання: абгрунтаваны новы падыход да рашэння задач лінейнага праграмавання, на базе якога распрацаваны арыгінальныя алгарытмы рашэння задач
У 1990—2003
Літ.:
Габасов Р., Кириллова Ф.М. Качественная теория оптимальных процессов.
Габасов Р., Кириллова Ф.М. Особые оптимальные управления.
Гороховик В.В. Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации.
Минченко Л.И., Борисенко О.Ф. Дифференциальные свойства маргинальных функций и их приложения к задачам оптимизации.
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—5.
Gabasov R., Kirilova F.M., Prischepova S.V. Optimal Feedback Control. Lecture Notes in Control and Information Sciences. Vol. 207 Berlin, 1995;
Калинин А.И. Асимптотические методы оптимизации возмущенных динамических систем.
Ф.М.Кірылава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)