скры́ня, ‑і, ж.

1. Вялікая чатырохвугольная (звычайна драўляная) пасудзіна для складвання ці ссыпання чаго‑н. Зерне высыпалі ў скрыню. □ [Лубяніха:] — А ўжо мукі гэтай пшанічнай — і ў мяхах, і ў кублах, і ў скрынях поўна насыпана... Ракітны.

2. Прадаўгаватая пасудзіна (звычайна з акенцам) для перавозкі сельскагаспадарчых матэрыялаў, прадуктаў і пад. Параконкі вязуць к бровару доўгія скрыні з бульбаю. Грахоўскі. Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Брыль. // чаго. Колькасць грузу, якая можа змясціцца ў такой пасудзіне. Да абеду накапалі пяць скрынь [бульбы]. Навуменка.

3. Драўляная пасудзіна з вечкам і замком для захоўвання рэчаў, каштоўнасцей; куфар. Мар’я пакапалася на дне скрыні між сувояў палатна, дастала нешта загорнутае ў белы паркаль і падала старому. Сабаленка. У сенях стаяла скрыня Матроны. У гэтай скрыні былі сх[а]ваны яе лепшыя рэчы: адзенне, палотны, абрусы, рублёў дваццаць срэбра і дзве залатыя пяцёркі. Колас. Алеся засмяялася і пайшла да скрыні, што стаяла паміж ложкам і грубкай, падняла века. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўчы́ся, таўкуся, таўчэшся, таўчэцца; таўчомся, таўчацеся, таўкуцца; пр. тоўкся, таўклася, ‑лося; незак.

1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі. Сырое зерне дрэнна таўчэцца.

2. Разм. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н., звычайна ў цеснаце. У доме, дзе быў сельсавет, у першым пакоі — «на пошце», век таўкліся людзі. Мележ. У вестыбюлі, падпёртым масіўнымі калонамі, збіўшыся ў талаку, таўкуцца можа дзвесце хлопцаў і дзяўчат. Навуменка. // Сноўдацца без справы, без работы. Пад рукою Таўкліся дзеці, заміналі, Або смяяліся, спявалі. Колас. / Пра насякомых, птушак. Кожнае раніцы на голым кусце бэзу таўкліся і гарлапанілі вераб’і. Паўлаў. // Увіхацца каля чаго‑н. Цэлую раніцу старая таўклася ля печы, усё нешта вымудрала, старалася. Гроднеў. / у перан. ужыв. Дакучлівыя, невясёлыя думкі таўкуцца ў яго галаве, і на сэрцы цяжка. Колас. // Танцаваць. Але ў дзесятым класе, які пасля разборкі дашчанай перагародкі ў суседні пакой служыў заадно і школьным клубам, густа таўкліся пары. Б. Стральцоў.

3. Зал. да таўчы.

•••

Таўчыся на (адным) месцы — тое, што і таптацца на (аднымі месцы (гл. таптацца).

Таўчыся пад нагамі — замінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб, -а, мн. хлябы́, хлябо́ў, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

Чорны х.

Сітны х.

Пшанічны х.

2. толькі адз. Зерне, якое мелецца на муку.

Нарыхтоўка хлеба.

Уборка хлеба.

Х. — усяму галава (прыказка).

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

Добра ўрадзіў хлеб.

Хлябы ў рост чалавека.

4. толькі адз., перан. Сродкі для існавання, заробак.

Цяжкай працай здабываць свой х.

Адабраць чужы х.

Аб адным хлебе (разм.) — у нястачы, адчуваючы недахоп у ежы.

Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на чыім-н. утрыманні, з чыёй-н. ласкі.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

Не вялікі хлеб (разм.) —

1) не вельмі добра;

2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябо́к, -бка́, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. хле́бны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засы́паць 1, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Запоўніць, закідаць да верху чым‑н. сыпкім. Засыпаць роў. □ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль.

2. Пакрыць слоем чаго‑н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка.

3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды‑н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. □ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля.

4. перан.; чым. Накіраваць што‑н. у вялікай колькасці каму‑н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны.

•••

Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву.

засы́паць 2, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.).

засыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да засы́паць ​1.

засыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́жань, ‑жня, м.

1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. У бярвенні, мабыць, адна абалонка, а стрыжань ужо спарахнеў. Сабаленка. Любіў сядзець .. і дзівіцца, як лоўка выкручвае дзед стрыжань зрэзанай на дудку хвойкі. Марціновіч. // Сярэдняя частка чаго‑н. у жывёльным або раслінным арганізмах. Стрыжань птушынага пяра.

2. Спец. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або апорай чаго‑н. Стрыжань поршня. // Унутраная частка электрамагніта з абмоткай з дроту.

3. Глыбокае месца ў рэчышчы ракі, месца з самым хуткім цячэннем у рацэ. Наперадзе заўжды ішоў Ціхан — брыгадзір лепшай у арцелі брыгады і Бамбалаў сусед. Ён першы садзіўся на вёслы і вёў свой баркас на самы стрыжань ракі. Карамазаў. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня. Брыль.

4. Разм. Цвёрды асяродак варыва. Стрыжань скулы.

5. перан.; чаго. Асноўная, галоўная, цэнтральная частка чаго‑н. Да лепшых [вершаў] трэба аднесці тыя, дзе аўтару ўдалося знайсці нейкае драматычнае зерне, нейкі канфліктны стрыжань. Бярозкін. // Тое, асноўнае, што характэрна каму‑, чаму‑н. Лірыка-інтанацыйны прынцып канчаткова аформіўся, стаў стрыжнем індывідуальнай манеры Я. Брыля ў рамане «Птушкі і гнёзды». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карэ́ц1 ’коўш, кубак, конаўка’, укр. корець ’мера сыпкіх цел; коўш, кубак’, рус. корец ’коўш, тара з бяросты, мера зерня’, ст.-чэш. kořec ’сасуд для сыпкіх цел’, славац. korec ’мера зерня’, ст.-польск. korzec ’тс’, ’сто літраў’, ст.-слав. корьць ’мера’, балг. коръц ’драўляная пасуда для збору вінаграду’, серб.-харв. ко̀рац ’кадачка’. Слова яўна старажытнае, узыходзіць да прасл. korьcь. Найбольш верагодная этымалогія, як здаецца, зводзіцца да паходжання ад кара. Але словаўтваральны бок выклікае сумненні (Бернекер, 580). Спасылка на gъrnьcь (Трубачоў, Эт. сл., 11. 129) не пераконвае (gъrnьcь — Nomen deminutivum ад gъrnъ, якое само азначае ’сасуд’). Да таго ж існуюць і іншыя значэнні для карэц, якія не ўкладаюцца ў гэту схему (гл. карэц2). Больш пераканаўчым нам здаецца версія аб запазычанні і міграцыі гэтага тэрміна (Махэк₂, 277). Маецца на ўвазе ст.-грэч. κόρος ’мера’, лац. corus ’мера’, магчыма, вандроўны тэрмін. Напрамак запазычання удакладніць цяжка (Параўн. яшчэ Скок, 2, 150).

Карэ́ц2 ’калодка з адтулінай у верхнім камяні жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.), рус. карец ’тс’, ст.-рус. корьць ’млынавы коўш, скрынка над жорнамі, адкуль сыплецца зерне’. Апошняе значэнне сведчыць аб сувязі па паходжанню з карэц1 і таксама аб далёкай ад кара́ (гл.) семантыцы. Агульнай семай для ўсіх значэнняў з’яўляецца ’мера’.

Карэ́ц3 ’ручка касы’ (БДА). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hne

1. prp (a)

1) без;

~ Zwifel безумо́ўна, бясспрэ́чна

2) акрамя́, без;

~ witeres акрамя́, не лі́чачы, без;

~ Spaß без жа́ртаў, у гэ́тым ёсць зе́рне і́сціны

3):

das ist nicht (so) ~ разм. гэ́та ма́е сэнс

2. cj:

~ dass без таго́, каб;

nicht ~ zu не без таго́, каб;

~ zu lsen не чыта́ючы;

~ zu sprchen нічо́га не ка́жучы;

~ auch ein Wort gesgt zu hben не сказа́ўшы ні сло́ва;

~ dass er weiß без яго́ ве́дама

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр. квіт ’кветка’, рус. квет ’тс’, ст.-слав. цвѣтъ ’тс’, балг. цвят, мак. цвет, серб.-харв. цве̏т, славен. сvȇt, польск. kwiat, чэш. květ, славац. kvet, в.-луж. kwět, н.-луж. kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл. květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц. ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав. свѣтъ ’свет’. Літ. kvietỹs, лат. kvìesisзерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл. květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл. světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл. květъ, так і прасл. světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц. ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл. květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

grain

[greɪn]

1.

n.

1) зе́рне n.; зе́рнетка, зярня́тка n., dim. (збо́жжавае)

2) збо́жжа n.

a field of grain — ні́ва f.

3) крупі́нка, пясчы́нка f., драбі́нка f. (пяску́); драбо́к -ка́ m.о́лі)

not a grain of truth — ні драбі́нкі пра́ўды

4) гран -а m. (стара́я адзі́нка аптэка́рскай вагі́)

5) валакно́ n.; жы́лка, ні́тка f.

6) хара́ктар ад прыро́ды

7) крышталі́чны стан

2.

v.t.

1) гранулява́ць у́кар)

2) малява́ць пад дрэ́ва або́ ма́рмур

3) надава́ць зярні́стую паве́рхню чаму́

4) ачышча́ць ску́ру ад шэ́рсьці

5) фарбава́ць у пра́жы, мо́цна насыча́ць фа́рбай

6) кармі́ць каня́ аўсо́м

3.

v.i.

гранулява́цца; крышталізава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

таўчы́, таўку, таўчэш, таўчэ; таўчом, таўчаце, таўкуць; пр. тоўк, таўкла, ‑ло; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць. Жонка моўчкі таўкла ў ступе семя. Галавач. Людзі елі траву, таўклі кару з дрэў. Быкаў.

2. што. Ціснуць, душыць таўкачом і пад., робячы мяккім; мяць. Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы. Сачанка. Міхаліна таўкла ў карыце параную бульбу. Чарнышэвіч.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад скуркі. Спіць Платонава маці Аляксандра і чуе праз сон, што нехта недзе таўчэ крупы ў ступе або кавалі б’юць далёка ў кузні. Пестрак. Бабы мусілі, як і даўней, таўчы .. ў ступе крупы. Гарэцкі.

4. што. Разм. Біць шмат чаго‑н. Таўчы талеркі. Таўчы посуд.

5. каго. Разм. Наносіць пабоі, збіваць. [Нявідны] маўчаў, калі яго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі. Колас. Боты настойліва, глуха таўклі, не могучы дастаць з .. [Шэўкі] нічога, апроч .. стогну. Брыль. // Штурхаць. — Цішэй ты! — таўчэ мяне жонка ў бок, а я толькі ўсміхаюся ды газку паддаю. Корбан.

6. што. Мяць, знішчаць, вытоптваць што‑н. Васіліна блукала ля столікаў, .. пераходзіла палянкі, дзе пад гармонік таўклі абцасамі траву, бачыла шмат моладзі ля атракцыёнаў. Савіцкі.

•••

Таўчы ваду ў ступе — дарма траціць час, займацца непатрэбнай справай.

Таўчы мак — мітусіцца ў паветры плоймай, клубком (пра камароў, мошак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)