◎ Пужы́на́ ’пустое зерне (проса, канопляў)’: вупʼюць воробʼе усе на свеці, одна пужына астаецца (ТС), пужіна ’пустое, змытае насенне проса’ (лельч., Нар. лекс.), укр. пужина ’пустое, лёгкаважкае зерне; недаспелае зерне канопляў’, рус. дыял. пужина ’адсталыя ў росце каноплі’, славен. pužina ’лупіна вакол зярнят у яблыках і грушах’. Праслав. *pužina з першасным значэннем ’адыходы, шалупіны’, паралельнае да *mękyna ’вотрубы’ (гл. мякіна), семантыку тлумачыць укр. пу́жнтися ’шчацініцца’. Славенскае слова, а таксама pužiti ’ачышчаць ад зярнят костачкавыя плады’. Бязлай (3, 140) параўноўвае з літ. paugžlys, pūgžlys ’апалонік’, pužas ’чараваты© pužti ’аслабець’ і ўзводзіць да і.-е. *peu‑, *pou‑, *pü‑, прадстаўленага ў puzer (гл. пузыр), puzrovina ’дрэннае мяса’ і пад.; яшчэ раней (Etyma, 163) ён узводзіў названыя словы да *pou‑g∼. Сюды ж, магчыма, і чэш. papužiti ’зарастаць, засмечвацца’, якое Махэк₂ (434) узводзіць да праслав. *ря‑ pbłgъ > papuh, параўноўваючы з ляш. papluch ’пустазелле’; гл. таксама Варбат, ОЛА, Исследов., 1982, 281.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)