◎ Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч. πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус. пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм. piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)