Пра́ві́ца ’куль, тоўсты сноп прамой саломы для пакрыцця страхі’ (Сцяшк. Сл., Выг. дыс.), праві́ца ’непамятая аржаная салома’ (Касп., пін., Сл. ПЗБ), ’прамая салома’ (ТС), прові́ца ’раскладка снапоў для малацьбы’ (стол., ДАБМ, камент., 872). Укр. прави́ця ’непамятая прамая салома’. Да пра́вы ў значэнні ’сапраўдны, добры, роўны’.

Праві́ца1 ’правая рука’ (Нас.), ст.-бел. правица ’тс’. Укр. прави́ця, польск. prawica, чэш. pravice ’тс’. Ад *pravъ ’правы’ з суф. ‑ica (параўн. прасл. *desьnica < *desьnъ ’правы’).

Праві́ца2 ’дарожная кашолка’ (пін., Мат. дыял. канф.). Бясспрэчна, дэрыват ад прыметніка правы, але зыходная кропка намінацыі няясная. Магчыма таму, што насілася з правага боку?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ступ1 ’доступ (да чаго-небудзь)’ (Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ’атака, штурм’ (ТСБМ), ’запал, заўзятасць’ (Сл. ПЗБ), ’магчымасць набліжэння да каго-небудзь, звычайна з адмаўленнем’ (ашм., Стан.), ані прыступу ’немагчыма падысці, звярнуцца да каго-небудзь’ (ТСБМ). Нулявы дэрыват ад прыступі́ць (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: рус. при́ступ, укр. при́ступ, чэш. přístup і г. д.

Пры́ступ2 ’момант абвастрэння, узмацнення хваробы, хваравітай з’явы; рэзкае, вострае праяўленне душэўнага стану, пачуцця’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе. Але спецыялізацыя значэння ’прыступ хваробы’ адбылася ў рус., укр. при́ступ і польск. przystęp ’прыступ гневу, ярасці і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сверб ‘адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне’, ‘нецярплівае жаданне, турбота’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сьверб ‘раздражненне скуры’ (Касп., Бяльк.), свербёта ‘тс’ (Нас.). Укр. сверб, свербо́та, свербля́чка, рус. сверб, польск. świerzb, каш. sverb ‘тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад свярбець (гл.), больш позняе, з прычыны таго ж галоснага ў корані, чым слова з аблаутам: укр. дыял. сво́ріб ‘кароста’, рус. дыял. сво́роб, серб.-харв. свра̑б, балг. свраб ‘кароста’, ст.-слав. сврабъ. Прасл. *svorbъ; гл. Фасмер, 3, 573; Махэк₂, 598, Мяркулава, Этимология–1970, 169. Падрабязна аб *svьrběti, *svorbъ і сверб Младэнава, Этимология–1988–1990, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́тлы ‘які ярка свеціць’, ‘добра асветлены’, ‘не цёмнага колеру’, ‘чысты, празрысты (аб вадкасці)’ (ТСБМ, Нас.). Укр. сві́тлий, рус. све́тлый, стараж.-рус., ст.-слав. свѣтьлъ, польск. światły, в.-луж., н.-луж. swětły, чэш. světlý, славац. svetlý, серб.-харв. сви̏јетао, свијѐтла, свијѐтло, славен. svétel, балг. све́тъл, макед. светол. Прасл. *světьlъ, дэрыват ад *světъ (гл.) з суф. ‑ьlъ (Фасмер, 3, 576; Махэк₂, 595). Інакш Сной₁ (622), які разглядае слова як дзеепрыметнік на ‑l‑ ад прасл. дзеясл. *svěsti, svísti ‘свяціць’, якія потым былі выцеснены новым дзеясловам *světiti (гл. свяціць), што, мабыць, залішне. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1387; БЕР, 6, 543–544; Борысь, 621; Мартынаў, Лекс. взаим., 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялка ‘сядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен. sedélo, балг. седело. Прасл. *sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл. *sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат. sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял. sêdelis ‘сядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед. седил ‘верхняя частка сядла’, седало ‘сядзенне’, балг. седа́лка ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судзі́ць ’меркаваць, абмяркоўваць’, ’асуджаць, ганіць’, ’разглядаць правіннасць, злачынства ў судовым парадку’, судзі́цца ’звяртацца ў суд, мець справу з судом’, ’быць пад судом, мець судзімасць’, ’прадвызначыцца, пашанцаваць’: не судзілася мне долі (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судити ў розных значэннях (XIV ст., КГС). Укр. суд́ити, рус. суди́ть, ст.-рус. судити, польск. sądić, в.-луж. sudźić, н.-луж. suźiś, чэш. souditi, славац. súdiť, серб.-харв. су́дити, славен. sọ́diti, балг. съ́дя, макед. суди, ст.-слав. сѫдити ’судзіць, асуджаць, прымаць рашэнне’. Прасл. *sǫditi дэрыват ад *sǫdъ ’суд’. Гл. Фасмер, 3, 795–796; Борысь, 539; Шустар-Шэўц, 1376.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ся дзіц. ‘цыца, цыцка’ (Ласт.), сі́сі дзіц. ‘ссаць цыцку’ (КСП), сіся́ ў выразе (ведае, знае) курыную сісю дый тую не ўсю (Барад.), сі́ська ‘сасок’ (Нас., Касп.), ‘грудзі’, ‘сасок’ (Сл. ПЗБ), сі́ська, сіська́ ‘тс’ (ЛА, 1), а таксама сісе́тнік ‘дзіця, якога кормяць грудзьмі’ (Барад.); сюды ж, відаць, ‘матачнік, ячэйка, у якой расце матка’ (палес., Анох.), сы́ська ‘тс’ (Сл. Брэс.). Рус. си́са, си́ся, си́ська ‘сасок’, балг. си́са ‘сасок’, серб.-харв. си̏са, славен. sisa ‘жаночыя грудзі’. Прасл. *sysa, аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *sysati ‘ссаць’, роднаснага ссаць (гл.). Фасмер (3, 627) сувязь усх. і паўд.-слав. слоў лічыць няпэўнай і мяркуе аб познім узнікненні слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тараба́н1 ’кош, сплецены з дранкі’ (Сл. Брэс.). Магчыма, ад тарабаніць2, гл.

Тараба́н2 ’барабан’ (Байк. і Некр.). Укр. тараба́н ’барабан; бразготка на шыю скаціне, што пасецца без дагляду’, рус. дыял. тараба́н ’барабан’, польск. taraban ’вялікі турэцкі барабан’. З тат. дараба́н ’барабан’ шляхам аглушэння пачатковага зычнага ў выніку дыстантнай асіміляцыі ўтворана бараба́н (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517). Сюды ж тараба́н ’балбатун’ (Сцяшк. Сл.) як метафара або адваротны дэрыват ад тарабаніць1, гл.

Тараба́н3 ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях; музыка надзяваў на пальцы адмысловыя кіпці і перабіраў струны’ (Варл.). Гл. тарбан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тварэ́ц ’той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці’ (ТСБМ), ’творца, стварыцель’ (Ласт., Некр. і Байк.), тво́ріц ’творца, Бог’ (Бяльк.), ст.-бел. творе́ц ’тварэц, стваральнік’ (XV ст., КГС). Параўн. укр. тво́ре́ць ’тс’, рус. творе́ц ’тс’, стараж.-рус. творьць ’тс’, польск. tworzec, ст.-польск. twarzec ’тс’, в.-луж. twórс, н.-луж. tworc ’будаўнік’, ’творца (рэліг.)’, серб.-харв. tvórac ’творчая асоба, творца’, балг. творе́ц ’тс’, ’стваральнік, Гасподзь’, макед. творец ’тс’. Прасл. *tvorьcьдэрыват ад *tvoriti, гл. тварыць1 (Шустар-Шэўц, 1565), рэлігійнае значэнне, хутчэй за ўсё, пад чэшскім уплывам, параўн. ст.-чэш. tvořitel ’стваральнік, Гасподзь’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403), твары́цель ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасні́к (трысні́к, трісні́к, трясні́к, тросні́к) ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (Касп.; Байк. і Некр., Шатал.; гродз., віц., мін., маг., ЛА, 1, Кіс., Сл. ПЗБ; мёрск., Жыв. сл., Сцяшк. Сл.), ‘чарот, Scirpius L.’ (Ласт.; леп., лёзн., шчуч., Яшк., ЛА, 1), трасні́к ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (шуміл., віц., астрав., лаг., стаўб., ЛА, 1). Укр. дыял. тро́сни́к, тростни́к ‘чарот, трыснёг’, рус. тростник ‘тс’. Суфіксальны дэрыват ад тросць1 (гл.), суф. ‑ьн‑ікъ утварае фітонімы тыпу сітнік, маліннік і пад. (Новое в рус. этим., 238), або ад траста́ (гл.), параўн. з пераносам націску трасце́ннік ‘зараснік трыснягу’ (Др.-Падб.). Гл. таксама троснік, трыснёг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)