Пра́ві́ца ’куль, тоўсты сноп прамой саломы для пакрыцця страхі’ (Сцяшк. Сл., Выг. дыс.), праві́ца ’непамятая аржаная салома’ (Касп., пін., Сл. ПЗБ), ’прамая салома’ (ТС), прові́ца ’раскладка снапоў для малацьбы’ (стол., ДАБМ, камент., 872). Укр. прави́ця ’непамятая прамая салома’. Да пра́вы ў значэнні ’сапраўдны, добры, роўны’.
Праві́ца 1 ’правая рука’ (Нас.), ст.-бел. правица ’тс’. Укр. прави́ця, польск. prawica, чэш. pravice ’тс’. Ад *pravъ ’правы’ з суф. ‑ica (параўн. прасл. *desьnica < *desьnъ ’правы’).
Праві́ца 2 ’дарожная кашолка’ (пін., Мат. дыял. канф.). Бясспрэчна, дэрыват ад прыметніка правы, але зыходная кропка намінацыі няясная. Магчыма таму, што насілася з правага боку?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)