Трыснёг ‘вадзяная ці балотная расліна, Phragmites communis Trin.’ (ТСБМ, Кіс.), трасня́г (трысня́х) ‘тс’ (ашм., валож., смарг., іўеў, ЛА, 1, Сцяшк. Сл.), траснёг ‘тс’ (валож., там жа), ‘зараснік чароту, Scirpius L.’ (БРС), трысня́г ‘балота, зарослае асакой, Carex L.’ (Сцяшк. Сл.), трыснёг ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (лаг., ЛА, 1), ст.-бел. тросняг ‘зараснік чароту’ (ГСБМ). Да троснік, трасня́к (гл.); не выключае, што тут прысутнічае «звонкі» варыянт суфіксаў, параўн. трасня́к (астрав., віц., ЛА, 1), падобна да аўсюг/аўсюк (гл.), хмызнёг (Кал.), пры звычайным хмызняк, хмызнік — з’ява, вядомая і ў іншых мовах, параўн. рус. трестня́к, трестня́г ‘зараснік вішні’. Пра варыянтнасць суф. ‑ка/‑ga ў літоўcкай мове гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)