Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раскярэ́ша, розкере́ша ’няхлюя, мурза’ (пруж., Непакупны, Связи, 194–195), ’маруда’ (іван., там жа), укр. дыял. ’крываногі’, ’развілка на сасне’. Параўноўваецца (там жа) з літ. kerė́ža ’разгалістае дрэва, куст’, прэфіксальная форма ў выніку кантамінацыі названай формы з славянскай лексемай тыпу укр. розкоря́ка, гл. раскарака. У якасці зыходнай формы фанетычна бліжэй літ. kereišà ’няўклюда, нязграбны чалавек’, гл. керайша. Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Та́кася, та́кося ’таксама, гэтак’ (ТС). Укр. та́кось ’гэтак’. Параўн. старое чэш. taksi, taks ’тс’. Да *tako (гл. так) і *si (гл. -сь), параўн. ESSJ SG (2, 635); а таксама ЕСУМ (5, 505), дзе дапускаецца ўплыў я́кось з выразу я́кось‑та́кось буде ’неяк будзе’. Канец слова фармальна набліжаны да прыслоўяў тыпу інося, усялякся і пад., параўн. Карскі 2–3, 71 (гл. -ся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарго́ўля ’торг, купля’ (Байк. і Некр.), ’гандаль’ (Бяльк.), ’гандлёвая сетка’ (даўг., Сл. ПЗБ), ’гандлёвая дзейнасць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Укр. торгі́вля ’гандаль’, рус. торго́вля ’тс’. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне ад таргаваць (гл.) па тыпу гадоўля (ад гадаваць), галадоўля (ад галадаць) і пад.; адносна ўтварэнняў з суф. ‑оўл‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 91. З захаду беларускага моўнага арэала актыўна выцяснялася германізмам (ідышызмам?) гандаль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
су́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Выраб са скуры, тканіны і пад., звычайна з ручкамі, прызначаны для нашэння чаго‑н. Гаспадарчая сумка. Прадуктовая сумка. Паштальёнская сумка. □ [Кандуктар] час ад часу папраўляла раменьчык сва[ёй] кандуктарск[ай] сумкі, каб не так рэзала плячо. Пальчэўскі. Нават смешна было глядзець на .. [Янука]: ватоўка расхрыстана, сумка з кнігамі закінута за спіну, шапка з’ехала на патыліцу. Хадкевіч. // Пра выраб такога тыпу для грошай і некаторых прыналежнасцей жаночага туалету.
2. У анатоміі — орган, які мае выгляд полага мяшэчка са злучальнай тканкі. Сардэчная сумка. Сустаўная сумка.
3. У некаторых жывёл — поласць, складка скуры на жываце мацеры, дзе даношваецца і развіваецца дзіцяня.
4. Орган у некаторых грыбоў, у якім развіваюцца споры.
•••
Палявая сумка — сумка, у якой ваенныя носяць планы, карты.
Санітарная сумка — сумка з наборам медыкаментаў і перавязачных сродкаў, неабходных для першай дапамогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галакані́ць ’гаманіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Падобныя словы ёсць, напраў рус. і ўкр. мовах. Параўн. у Даля: гала́нить, гала́чить, гала́шить ’гарланіць, крычаць, шумець і да т. п.’ (гл. і СРНГ, 6, 104–105). Параўн. далей укр. гала́кати ’крычаць’, гала́йкати (Грынч.). У аснове гэтай групы слоў ляжыць, як здаецца, гукавы комплекс гал‑, гала‑, галай‑, што азначае ’шум, шумець, крычаць і да т. п.’ Ад гэтага гал(а)‑ пры дапамозе дзеяслоўнага «узмацняльнага» суф. ‑к‑ было ўтворана гала‑к‑ (гл. укр. дзеяслоў гала́кати). Далей да гэтага апошняга тыпу ўтварэння быў даданы «ўзмацняльны» суф. ‑ан‑ (галакан‑), што і з’явілася базай дзеяслова галакані́ць. Параўн. яшчэ штурхаць — штурхнуць — штурхан (гл. пад гакан) і гакан ’моцны штуршок’ (там жа). «Узмоцненымі» («падоўжанымі») формамі лічыў другія словы ў парах тыпу hákaty — hałakaty, hajkaty — halájkaty ва ўкр. мове Смаль–Стоцкі (гл. Slavia, 5, 6–7). Аб дэрывацыі ад выклічніка hala‑ гл. таксама ў Слаўскага, 1, 397.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням. Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж. nop, nypa ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням. Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт. пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымукта́н ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласа́ ’зыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казя́рнік ’расліна стрэлкі, Capselia bursa-pastoris’ (Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. козерник ’вадзяная расліна, балотніца, Aeleocharis’. Можна дапусціць сувязь з заонімам каза, фармальна пярэчыць гэтаму нельга. Словаўтварэнне не вельмі зразумелае, магчыма, з суфіксам ‑нік (такога тыпу назвы раслін: малочнік, мыльнік, капялюшнік, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163) ад асновы ўскладненай ‑αρ‑суфіксацыяй; магчыма, адразу з ускладненне суфіксам (кампазіцыя з дэрыватаў тыпу амшарнік). Матывацыя (сувязь з назвай жывёлы) як бел., так і ўкр. тэрмінаў няясная. Не выключана, што і ў тым, і ў Другім выпадку незалежныя дэрываты ад назваў раслін з асновай коз‑, на гэта, па сутнасці, указвае словаўтварэнне. Шукаць матывацыю ў адносінах да разглядавмых раслін цяжка; ва ўсякім разе знешніх яркіх зааморфных адзнак няма. Аб субстытуцыі тэрмінаў меркаваць быццам бы таксама не прыходзіцца: бел. матэрыял не дае падстаў для гэтага. Мы дапускаем і матывацыю іншага роду (’расліна, якую ахвотна паядаюць козы’), аднак нспасрэднви інфармацыі ікра гэта няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРФЯ́НСКАЕ ЦА́РСТВА,
старажытная дзяржава ў 250 да н.э. — 224 н.э. на ПдУ ад Каспійскага м. Узнікла пасля распаду дзяржавы Селеўкідаў. Першым царом П.ц. быў правадыр племя парнаў Аршак (родапачынальнік дынастыі Аршакідаў), які ў 247 да н.э. перамог грэч. намесніка Парфіі Андрагора. Аршакіды пашырылі сваю ўладу на У, захапілі Бактрыю і Маргіяну, на З — да межаў Сірыі і Месапатаміі. Каля 170—137 да н.э. цар Парфіі Мітрыдат I заваяваў Мідыю, б.ч. Месапатаміі, Элімаіду з Сузамі, Парсу і ч. Грэка-Бактрыйскага царства (каля 136 да н.э.). Тэр. П.ц. ў час росквіту (сярэдзіна 1 ст. да н.э.) распасціралася ад Двухрэчча да р. Інд, было сапернікам. Стараж. Рыма на Усходзе. У пач. 1 ст. да н.э. адбыліся першыя сутычкі парфян з рымлянамі. Паводле пагаднення 92 да н.э. паміж П.ц. і рым. дзяржавай мяжой прызнана р. Еўфрат. У 53 да н.э. рым. войскі М.Краса разбіты каля Караў. Да 40 да н.э. парфяне захапілі амаль усю М. Азію, Сірыю і Палесціну. У 39 да н.э. рымляне зноў адкінулі парфян за Еўфрат. Адначасова Рым імкнуўся выкарыстаць унутр. барацьбу ў Парфіі паміж варагуючымі групоўкамі, супрацьстаянне паміж якімі выклікала грамадз. войны ў П.ц. (57—55, 31—25 да н.э.). У 1 ст. н.э. пачаўся заняпад П.ц., выкліканы ростам мясц. сепаратызму, дынастычнымі спрэчкамі і набегамі качэўнікаў. У 224 правіцель васальнай Парсы (Персіды) Ардашыр I разграміў армію апошняга з Аршакідаў Артабана V. П.ц. перастала існаваць, яго тэр. ўвайшла ў дзяржаву Сасанідаў.
Першапачаткова мастацтва П.ц. развівалася як галіна эліністычнага мастацтва, элементы якога часткова творча перапрацоўваліся мясц. насельніцтвам. Для ўсх. часткі П.ц. тыповымі былі храмы, якія паводле плана (квадратнае свяцілішча з 4 калонамі ў цэнтры, абкружанае памяшканнямі), магчыма, паходзяць ад стараж. храма агню (у Персепалі, 3 ст. да н.э.). Пабудовы палацавых ансамбляў звычайна групаваліся вакол цэнтр. двара, у які выходзілі айваны (тэрасы; палац на гары Кухе-Ходжа, 1—3 ст.). Разам з прывазнымі эліністычнымі творамі пластыкі пашырыліся мясц. размаляваныя гліняныя статуі (у будынках Нісы), тэракотавыя статуэткі (у Маргіяне). Вядомы плоскасныя франтальныя наскальныя рэльефы (на скале Бехістун, першыя ст. н.э.), фрагменты паліхромных размалёвак палаца на гары Кухе-Ходжа, рытоны мясц. форм з фрызамі на грэч. і мясц. сюжэты (слановая косць, 2 ст. да н.э.). Для зах. часткі характэрны свяцілішчы вавілонскага тыпу (памяшканні размяшчаліся па перыметры ўнутр. двара; у Ніпуры) з грэка-рым. уплывам (у Хатры). У крапасных і палацавых збудаваннях часта спалучаліся грэч. перыстыль і мясц. айван (палац у Ашуры, 1 ст.). Для архітэктуры жылля ўласцівы пераход ад «пастаткавага» тыпу дома да «айваннага». У жывапісе (Дура-Еўрапас) і скульптуры (Хатра) у першыя ст. н.э. відавочны тэндэнцыі да франтальнасці кампазіцыі і плоскаснасці. Дробная пластыка адметная паступовым знікненнем грэч. тыпаў і зваротам да мясц. сюжэтаў.
А.У.Казленка.
т. 12, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брухме́ль ’чалавек з тоўстым жыватом’ (КЭС, лаг.), брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, экспрэсіўныя формы да бру́ха ’жывот’. Прынамсі брухме́ль сустракаецца, напр., у рус. гаворках (таксама ў форме брюхмель!) як назва брызгліны. Можна меркаваць, што назва расліны (ягад) тыпу брухме́ль нейкім чынам асацыіравалася з бру́ха ’жывот’ (аб гэтым сведчыць форма брюхмель у рус. гаворках) і была перанесена на тоўстага, брухатага чалавека. Гл. яшчэ брухе́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)