Сту́пка ‘самаробная пастка’ (Ян., ТС), сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Укр. сту́па ‘частка пасткі для лісіц’, ступи́ця ‘драўляная пастка на звяроў’, рус. старое ступи́ца ‘пастка на звера’, польск. stępica ‘тс’, чэш. stupice, stupka, ст.-чэш. stupka ‘тс’, серб.-харв. stupice ‘тс’. Прасл. *stǫpъka, *stǫpica. Паходжанне спрэчнае; Брукнер (515) выводзіць ад *stępa (гл. ступа); Махэк₂ (580) лічыць дэрыватам ад прасл. *stǫpati ‘ступаць’. Суфіксацыя не пярэчыць абодвум дапушчэнням, параўн. Слаўскі, SP, 1, 98–99. Гэтаму не пярэчаць таксама розныя канструкцыі пасткі (у выглядзе выдзеўбана калодкі і капкана, гл. ЭБ, 48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)